Музыканта асудзілі на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).

Яшчэ пяцёра палітвязняў — музыкаў гурта Irdorath застаюцца ў СІЗА на Валадарскага. Надзеі Калач, Уладзіміру Калачу, Антону Шніпу, Юліі Марчанка і Пятру Марчанку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай. Вядома, што ім інкрымінуюць да чатырох эпізодаў удзелу ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Справу разглядаў суддзя Алег Каляда.

Пракурорка запрасіла для абвінавачанага пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады. Менавіта такі прысуд і вынес суддзя Каляда. Музыку вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?