Фота kurjer.info.

Шмат грошай пайшло на розныя забаўляльныя і ідэалагічныя мерапрыемствы.

Напрыклад, на беларускі «Х-фактар». Колькі дакладна сышло на здымкі шоу, невядома. Можна падлічыць толькі частку расходаў — а гэта каля 900 тысяч рублёў.

Ганарар Бузавай, па словах яе калегі па журы Саседава, складае каля 200-250 тысяч даляраў. На масоўку з бюджэту было запланавана 57 тысяч рублёў, на аператарскую работу — амаль 80 тысяч, на дэкарацыі — амаль 158 тысяч. 

Святкаванне Дня Незалежнасці сёлета каштавала больш за 670 тысяч рублёў. На галаканцэрт у Мінску пайшло 345 тысяч рублёў, на піратэхнічнае шоу — 265 тысяч. Яшчэ два святочныя канцэрты ў сталіцы абышліся ў 63 тысячы. Гэта без уліку дробных расходаў у раёнах.

На мерапрыемствы да Дня народнага адзінства пайшло не менш за 170 тысяч рублёў. З іх 85 тысяч — на стварэнне выставы, 15 тысяч — на лазернае шоу, амаль 33 тысячы — на канцэрт. Частка сумы была запланавана на працу ідэолагаў.

Усебеларускі народны сход мог абысціся больш як у мільён рублёў. Па падліках «Радыё Свабоды», менавіта столькі спатрэбілася б на падвоз і пражыванне дэлегатаў, культурную праграму. Распрацавалі таксама сайт да Дня народнага адзінства — планавалася, што на гэта пойдзе 143 тысячы рублёў.

На святкаванне «Дажынак», згодна з аб’явамі аб дзяржзакупках, у краіне выдаткавалі не менш за 130 тысяч рублёў.

З пачатку навучальнага года ў школах з’явіліся ваенрукі. Колькі пацягне гэта графа расходаў? У Беларусі 2,5 тысячы школ і гімназій, сярэдні заробак у адукацыі складае 948,5 рубля. Атрымліваецца, на аплату працы ваенрукоў за два месяцы ўжо сышло каля 4,8 мільёна рублёў! 

Таксама сёлета запланавана пералічыць 613,5 мільёна рублёў у рэзервовы фонд прэзідэнта. Цікава, што з 2017 па 2020 год у гэты фонд было накіравана 1,8 мільярда бюджэтных рублёў.

Аляксандр Лукашэнка 19 кастрычніка заявіў, што выдзеліць грошы з рэзервовага фонда прэзідэнта на барацьбу з каранавірусам. Гаворка ішла пра 250 мільёнаў рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру