Бюджэт пражытачнага мінімуму з 1 лістапада ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры 288,01 рубля. Ён павысіўся на 1,6 працэнта ў параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2021 года, адпаведна павялічваюцца і сацыяльныя выплаты, у тым ліку дзяржаўныя дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці цяпер складзе 2880,1 рубля (10 БПМ); пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 4032,14 рубля (14 БПМ). Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з лістапада будзе выплачвацца ў памеры 288,01 рубля, дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесячная) — у памеры 144,01 рубля.

Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, складзе: на дзіця-інваліда — 201,61 рубля, на іншых дзяцей у сям'і — 144,01 рубля. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складае 288,01 рубля (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў) і 345,61 рубля (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў), штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, якое інфіцыравана ВІЧ, — 201,61 рубля.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру