Партрэт Франца Кафкі і яго надмагільны камень. Крыніца depositphotos.com

Партрэт Франца Кафкі і яго надмагільны камень. Крыніца depositphotos.com

Больш за 50 малюнкаў Кафкі былі выцягнутыя ў 2019 годзе з сейфа ў Швейцарыі пасля гадоў судовых разбіральніцтваў. 28 кастрычніка яны ўпершыню былі прадстаўленыя грамадскасці, распавядае Guardian.

Раней невядомыя эскізы і замалёўкі раскрываюць пісьменніка як чалавека са светлымі фантазіямі. На іх можна пабачыць клоўнаў з доўгімі рукамі і нагамі, мужчын у кацялках, падобных да Чарлі Чапліна, мышэй, што спяваюць, карыкатуры на верхавую язду і шмат іншага. Таксама малюнкі паказваюць, што Кафку вельмі цікавіла магчымасць развівацца ў жывапісе і візуальным майстэрстве. Яго равеснікі ў школе і ўніверсітэце дужа цікавіліся мастацтвам, і будучы геній літаратуры не толькі падзяляў гэтую цікавасць, але і сам рашуча практыкаваўся ў маляванні.

Крыніца гэтага і наступных малюнкаў Франца Кафкі: The National Library of Israel. Max Brod Archive

Крыніца гэтага і наступных малюнкаў Франца Кафкі: The National Library of Israel. Max Brod Archive

Кафка настолькі любіў маляваць, што будучы сябар Франца Макс Брод, што пазней і зрабіў яго імя вядомым, спачатку ведаў яго менавіта як ілюстратара. Брод часта даставаў малюнкі Кафкі са смецця ці выразаў іх з палёў юрыдычных кніг, дзе Кафка і маляваў іх. Калі цяжка хворы пісьменнік папрасіў Брода спаліць пасля смерці свае рукапісы, ён асабліва падкрэсліў, што той жа лёс павінен напаткаць і малюнкі.

Аднак Макс Брод праігнараваў просьбу і прадставіў грамадскасці творы і 40 малюнкаў Кафкі, што падкрэслівалі змрочны характар твораў пісьменніка. Астатнія эскізы былі схаваныя ад публікі на працягу дзесяцігоддзяў. Брод памёр у 1968 годзе, але перад гэтым перадаў творы і малюнкі Кафкі, што яшчэ не публікаваліся, свайму сакратару Эстэр Хоффэ з просьбай аддаць іх у Яўрэйскі ўніверсітэт у Іерусаліме, муніцыпальную бібліятэку ў Тэль-Авіве ці ў іншую яўрэйскую арганізацыю.

Але гэтая просьба не была выкананая, і паперы доўгі час ляжалі ў сейфах у Ізраілі і Швейцарыі. У 2016 годзе ізраільскі суд пастанавіў, што паперы павінны належаць Нацыянальнай бібліятэцы Ізраіля. У чэрвені гэтага года апошняя частка папер была прадстаўленая на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Ізраіля, а цяпер малюнкі плануюць апублікаваць у асобным выданні.

Апублікаваны першы празаічны твор Язэпа Драздовіча, які чакаў публікацыі больш за стагоддзе

«Глянь іншы раз на яе — і растанне растане». Новыя вершы паэтаў — Хадановіч, Шчур, Булаўскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0