Як паведамляе БАЖ, на 14 гадзін у Першамайскім судзе Мінска прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы супраць Слаўнікавай і Лойкі паводле арт. 19.11 КаАП («Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць»).

Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку затрымалі 30 кастрычніка па вяртанні з адпачынку з Егіпта. Ірына Слаўнікава з'яўляецца прадстаўніцай у Беларусі польскага тэлеканала, прызнанага беларускімі ўладамі экстрэмісцкім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0