Відэа з трупам перад адміністрацыяй апублікаваў канал «Цімашэўск без цэнзуры». На ім мужчына становіцца на калені перад насілкамі і эмацыйна распавядае: «Трэція суткі вяду барацьбу ў адзіночку, трэція суткі не магу маці здаць. Дапамажыце Уладзімір Уладзіміравіч [Пуцін], дапамажыце «Адзіная Расія», спыніце».

Са слоў прысутных, яны прывезлі труп з суседняга Калінінскага раёна, маюць усе дакументы, але ў моргу адмаўляюцца прымаць цела. Там нібыта прымаюць толькі целы, дастаўленыя мясцовым бюро медыка-сацыяльнай экспертызы, кошт транспарціроўкі складае 7000 расійскіх рублёў (240 беларускіх).

Таксама яны заявілі, што афіляваныя рытуальныя фірмы ажыццяўляюць свае паслугі завышанымі коштамі, але менавіта іх настойліва рэкамендуюць родным памерлых. Да людзей выйшаў начальнік аддзела па ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі Цімашэўскага раёна Антон Марчанка, які спачатку заявіў, што дзеянні даведзеных да адчаю людзей — гэта парушэнне грамадскага парадку, а затым, што «грамадскі рэзананс нам непажаданы».

Кіраўнік Цімашэўскага раёна Андрэй Палій у сацыяльнай сетцы заявіў, што сітуацыя з'яўляецца амаральнай і недапушчальнай, ва ўладзе ёсць пытанні да працы морга і рытуальных кампаній, з якімі трэба «наводзіць парадак». Праверку пачала праводзіць і пракуратура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0