«Наша Ніва» пацікавілася пра гэта ў Белгідрамеце.
«Раней мы выкарыстоўвалі тое, што было ў адкрытым доступе, а цяпер яны, як і ўвесь капіталістычны свет, прапануюць атрымліваць інфармацыю за пэўну суму грошай — а гэта нямала, сотні тысяч еўра за гадавую падпіску», — тлумачаць у арганізацыі.
«Як нам вядома, запыталі аплату ва ўсіх, гэта не толькі Беларусь, казаць пра палітыку не выпадае, мне здаецца», — сказаў нам спецыяліст.
Пры гэтым, напрыклад, дробны пецярбургскі сайт p5.ru, згодна з інфармацыяй на сайце, працягвае атрымліваць інфармацыю ад брытанцаў.
Што будзе з прагнозамі?
«Як гэта адаб'ецца на прагнозах, зразумеем з цягам часу. Так, на адну мадэль прагнозаў стала менш, і нельга сказаць, што яна была самай лепшай. Прагнозы мы як рабілі, так і робім. У нас ёсць іншыя мадэлі — еўрапейская, расійская», — кажуць у Белгідраметцэнтры.





