Актуальныя праблемы бізнэсу і прапановы па іх вырашэнні абмяркуюць сузаснавальнік ІПМ Павел Данейка, юрыст Лілія Уласава, топ-менеджар EPAM Максім Баграцоў, заснавальнік Imaguru Таццяна Марыніч, заснавальнік «Бізнэс-навін» Ірына Юзвак, эканамічныя аналітыкі Леў Львоўскі, Дзмітрый Крук, Анастасія Лузгіна, бізнэсовец Аляксандр Кныровіч, былы гендырэктар Аrctic StartUp Дзмітрый Шарле. 

Спецыяльныя госці — заснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада і стваральнік праекта «Голас» Павел Лібер.

Праграма GEW Belarus-2021:

8 лістапада 19:30. Старт. Рэсурсы для бізнэсу. Бізнэс-адукацыя ў новых умовах. Будучыня бізнэсу ў новай Беларусі.

9 лістапада ў 16:30. Ключавы рэсурс — фінансы. Інфляцыя — 10%, крэдыты для бізнэсу пад 20% — надоўга? Ці ёсць альтэрнатыва? Фандрайзінг — магчымасці і пагрозы.

10 лістапада 16:30. Ключавы рэсурс — персанал. Скарачаць або ўтрымліваць. Тэндэнцыі на рынку працы.

11 лістапада 18:30. Стратэгія ў турбулентным асяроддзі. Прагнозы, верагоднасці, сцэнары, інструменты планавання.

12 лістапада 16:30. Інавацыі як лад жыцця. Бізнэс у лічбавым асяроддзі. Новыя прадукты для новай Беларусі.

13 лістапада 16:30. Пошук сэнсаў. Разрыў шаблону. Энергія і баланс.

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва (GEW) — штогадовае глабальнае мерапрыемства, якое аб'ядноўвае 180 краін у пошуку новых ідэй для прадпрымальнікаў усяго свету. У Беларусі Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе ўжо 11-ы раз пры падтрымцы ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0