Беларусь падвысіла экспартнае мыта на нафту і нафтапрадукты
Савет Міністраў пастановай № 621 ад 29 кастрычніка павысіў экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. Дакумент яшчэ не апублікаваны, але ўжо ўступіў у сілу з 1 лістапада.
Пошліна на экспарт нафты, мазуту, бітуму павялічваецца на 8,4 даляра да $71,2 за тону.
Вываз прамагоннага бензіну будзе каштаваць на 5,4 даляра больш — $39,1 за тону.
Стаўка пошліны на таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, аліву павялічана на 2,5 даляра да $21,3 за тону.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ