Больш за ўсё відэа ўдалося знайсці ў сацыяльнай сетцы TikTok. Іх здымаюць самі мігранты і ставяць хэштэгі «Беларусь», «мігранты», «мяжа», «Польшча» і накладваюць музыку.

Часта яны здымаюць свой побыт: як яны спяць на зямлі, разводзяць вогнішча, сушаць абутак. Таксама на відэа з’яўляецца агароджа з калючага дроту і пагранічнікі.

Тыя, хто не дабраўся яшчэ да мяжы, актыўна посцяць відэа з цэнтра горада і ў таксі.

Напрыклад, на гэтым відэа з «Галерэі» мігранты сталі ў круг і актыўна танчаць. Да іх нават далучыўся нехта з беларусаў.

Таксама танчаць увечары, водзяць карагод вакол вогнішча і спяваюць у лесе на мяжы.

Рэдка, але з’яўляюцца відэа перакусаў. На адным з іх бачна, што мігранты снедаюць плаўленым сырам і батонам. Застаецца здагадвацца, ці ёсць у іх яшчэ што-небудзь з прадуктаў акрамя гэтага.

Дзе-нідзе з’яўляюцца відэа, як людзі (часам з дзецьмі) у дажджавіках, гумавых ботах ходзяць па палях і лясах. У некаторых бежанцаў абутак увесь у брудзе.

Трапляецца кантэнт з легкавых мікрааўтобусаў, на якіх мігрантаў вязуць да мяжы. Людзі ляжаць у багажным аддзяленні.

***

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з Літвой, Латвіяй і Польшчай пачаўся ў канцы вясны. Еўрапейскія краіны прынялі рашэнне не ўпускаць нелегальных мігрантаў на сваю тэрыторыю, абвінаваціўшы Лукашэнку ў арганізацыі «гібрыднай вайны».

Памежнікі сталі адпраўляць бежанцаў назад у Беларусь. Беларускі бок вінаваціць улады Літвы і Польшчы ў жорсткім стаўленні да бежанцаў. Для многіх мігрантаў Літва і Польшча — транзітныя шляхі. Іх канчатковая мэта — Францыя і Германія.

Чытайце таксама:

Беларускі маршрут: як мігранты з Ірака трапляюць праз Мінск у ЕС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0