Кацярына Зарэцкая кажа, што адсутнасць падатку на першую кватэру — льгота, якой больш у свеце няма.
— Мы вывучылі заканадаўствы розных дзяржаў. Такая льготы (г. зн. магчымасць не плаціць падатак за першую кватэру) няма ні ў адной краіне, — падкрэсліла яна.
Па словах Зарэцкай, паколькі законапраект аб зменах у Падатковы кодэкс, распрацоўшчыкам якога з'яўляецца Мінфін, яшчэ не прыняты, казаць аб канчатковым рашэнні пакуль рана.
Зараз падатак на нерухомасць плацяць тыя, хто валодае двума і больш кватэрамі. Колькі канкрэтна ў іх аб'ектаў нерухомасці — такой статыстыкі няма. Але больш чым двума валодаюць больш за 215 тыс. падаткаплацельшчыкаў Беларусі.
Законапраектам прадугледжана, што з 1 студзеня 2022 года фізічныя асобы, якія маюць ва ўласнасці або якія прынялі па спадчыне жылыя памяшканні ў шматкватэрным або блакаваным жылым доме (долі ў праве ўласнасці або ў спадчыне на маёмасць), становяцца плацельшчыкамі падатку на нерухомасць.
Сума, якая падлягае выплаце, вызначаецца зыходзячы з разліковага кошту 1 м2 тыпавога будынка на 1 студзеня, агульнай плошчы жылога памяшкання і стаўкі падатку ў памеры 0,1 %.
Так, напрыклад, падатак на нерухомасць на стандартную кватэру плошчай 60 м2 у год складзе ад 27 рублёў у райцэнтрах і да 48,6 рубля ў Мінску. Гэта супастаўна з падатковай нагрузкай на ўладальнікаў жылых дамоў.
Колькі ж атрымае бюджэт дадатковых грошай? Нават калі палічыць па высокім мінскім тарыфе, то атрымаецца 73 млн рублёў. Ці ёсць сэнс дзеля такіх грошай уладам рызыкаваць рэштай сваіх прыхільнікаў, невядома.