«Байкал» займаецца здачай у наём уласнай і арандаванай нерухомай маёмасці. Сярод іх актываў фігуравалі галерэя «Элаціа», гандлёвы цэнтр «Мост» (доля), вытворчая база ў Калодзішчах. Кампанія была зарэгістраваная яшчэ ў 2002 годзе.

Мінфін паведаміў 3 лістапада аб невыкананні абавязацельстваў па датэрміновым выкупе аблігацый таварыствам з дадатковай адказнасцю «Байкал». Размова пра каштоўныя паперы, якія кампанія выпусцілі ў снежні 2019 года. Тэрмін іх звароту планаваўся да 2 снежня 2024 года. На верасень гэтага года быў запланаваны чарговы датэрміновы выкуп каштоўных папер.

Кампанія выпускала 10 тысяч аблігацый, кошт кожнай — 50 долараў. Агульны кошт каштоўных папер — 500 тысяч долараў. Працэнтная стаўка па іх складае 7% гадавых. Грошы планавалі накіраваць на інвестыцыйную дзейнасць.

«Удзельнікамі ТДА «Байкал»з'яўляюцца Карасёў Уладзімір Алегавіч і Баскаў Дзмітрый Юр'евіч», — паведамляе Мінфін. Гэта поўны цёзка сенатара Дзмітрыя Баскава, у яго такое ж імя па бацьку. У адкрытых крыніцах не ўдалося знайсці інфармацыю пра гэты магчымы дэвелаперскі актыў экс-кіраўніка Федэрацыі хакея.

Па дадзеных Адзінага дзяржрэгістра, у другой палове кастрычніка гэтага года ўносіліся змены ва статутныя дакументы кампаніі.

У прэс-рэлізе мінфіна, апублікаваным у жніўні, адзіным удзельнікам ТДА «БАЙКАЛ» значыўся Карасёў Уладзімір Алегавіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0