Самалёт беларускай авіякампаніі «Гродна» пацярпеў крушэнне ў Расіі. Сярод загінулых — трое беларусаў

Мужчына кажа: «Мы звязваліся з сынам праз Вайбер пару дзён таму. Ён пазваніў, калі яны прыбылі ці то ў Сургут, ці то Усурыйск. Усё было нармальна. Сын, праўда, казаў, што дакладна не ведаў, чаго яны туды ляцяць».

Па словах бацькі, сын расказваў, што нейкі планавы рамонт перад вылетам самалёт прайшоў, ніякіх скаргаў на лайнер не было.

«Максім скончыў тэхнікум у Мінску, пасля атрымаў яшчэ адну адукацыю, стаў інжынерам у мінулым годзе.

Максім Карпук

Максім Карпук

Ён не лятаў звычайна, працаваў на месцы. Яго праца — рамантаваць самалёт. Гэта быў яго першы палёт, першая камандзіроўка, бо патрэбныя інжынеры былі недзе на курсах, не было каго адпраўляць». 

Адзначым, што пра трагедыю бацька Максіма Карпука даведаўся ад журналістаў. З ім не звязваліся прадстаўнікі авіякампаніі. 

Мужчына спадзяецца, што гэта нейкая памылка, бо летась у яго памерла жонка, сёлета — маці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0