«Думаю, што нам спатрэбіцца яшчэ адно пасяджэнне рабочай групы, а потым, як і было абяцана, мы вынесем варыянт на канстытуцыйную камісію», - адзначыў Лукашэнка.
У далейшым адбудзецца грамадскае абмеркаванне праекта асноўнага закона, і канчатковы варыянт Канстытуцыі будзе вынесены на рэспубліканскі рэферэндум, піша БелТА.
Раней паведамлялася, што рэферэндум пройдзе ў лютым 2022 года.





