Скрыншот з відэатрансляцыі
Днямі прэзідэнт краіны Анджэй Дуда падпісаў закон аб яго будаўніцтве. Плот працягласцю 180 км будзе ўзведзены на тэрыторыі Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў.
Вышыня агароджы складзе 5,5 метра, у тым ліку гаворка ідзе аб 5-метровым сталёвым плоце і паўмятровым навесе зверху з калючага дроту. Яшчэ адно кольца дроту размесцяць ніжэй з беларускага боку. Зараз на мяжы паміж краінамі — проста агароджа з дроту.
Новы плот абсталююць кабелем-дэтэктарам, які дазволіць выяўляць спробы ламання або падкопвання.
Ззаду агароджы будзе ўстаноўлена сістэма відэаназірання. Камеры з датчыкамі руху будуць здольныя весці назіранне днём і ноччу.
Мяркуецца, што будаўніцтва плота будзе скончана да сярэдзіны наступнага года.