Інфармацыя аб нанясенні пратэсных лозунгаў і сімволікі на гандлёвы кіёск і два цюкі сена паступала ў Лагойскі РАУС у маі і кастрычніку, паведамляе абласная міліцыя.
Быў затрыманы мінчук, які прыязджае на дачу ў адну з вёсак. Яго вылічылі па знойдзеным каля рулона з сенам чэку з крамы, дзе ён купляў фарбу.
У дачыненні да мінчука следчыя распачалі крымінальную справу за хуліганства. Паведамляецца, што раней мужчына браў удзел у вулічных пратэстах.
0
0
0
0
0
0