Лукашэнка павіншаваў расійскі бок і ўсіх расіян з Днём народнага адзінства.

Пуцін адзначаць гэтае свята прыляцеў у акупаваны Севастопаль. Лукашэнка папрасіў Пуціна перадаць крымчанам самыя цёплыя віншаванні ад беларусаў і пажаданні моцнага здароўя і мужнасці ў гэты няпросты час.

«Яны павінны разумець, што яны не адны. Усе мы побач і будзем трымацца адно за аднаго і дапамагаць у гэтыя няпростыя часы», — заявіў беларускі палітык.

Таксама Лукашэнка выказаў шкадаванне, што не змог трапіць у Крым, хоць і вельмі гэтага хацеў.

«Уладзімір Уладзіміравіч мне ўсё абяцаў-абяцаў, што з сабой возьме ў Крым, пакажа навінкі, што там новага зроблена. А зроблена нямала. Па дарозе павязе ў Крым. Але вось сёння адзін з'ехаў і мяне з сабой не запрасіў», — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, Крым і Севастопаль былі акупаваныя Расіяй у 2014 годзе. Практычна ўсе краіны свету не прызналі законнасці акупацыі. Доўгі час ад прызнання Крыма расійскім ухіляўся і Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?