Вольгу будуць судзіць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) і ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ёй пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Справу палітзняволенай будзе разглядаць суддзя Анастасія Папко.

Жанчыну затрымалі 18 сакавіка, калі яна везла 10-гадовую дачку ў музычную школу. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа развярнулі яе машыну і адвезлі дадому. Там прайшоў ператрус, пасля якога Вольгу забралі ў ізалятар.

На волю яна так і не выйшла. У красавіку былы адвакат Залатар Андрэй Мачалаў заявіў, што падчас допытаў Вольгу збівалі і «выбівалі» паролі ад тэлефона. За гэтую заяву адваката Мачалава пазбавілі ліцэнзіі.

Палітзняволеная маці пяці дзяцей: «Дзень маці мне памятны тым, як мне не далі слова»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0