DPA
Загінуламу было 35 гадоў, і ён быў акрэдытаваны з лета 2019 года як другі сакратар пасольства. Нямецкая разведка, піша Der Spiegel, лічыла яго супрацоўнікам ФСБ, які працаваў пад дыпламатычным прыкрыццём, піша meduza.io.
У публікацыі Der Spiegel імя загінулага не прыводзіцца, аднак The Insider і Bellingcat, вывучыўшы адкрытыя крыніцы, прыйшлі да высновы, што яго звалі Кірыл Жало. Ён сын начальніка Упраўлення па абароне канстытуцыйнага ладу ФСБ генерал-лейтэнанта Аляксея Жало.
У пасольстве РФ і МЗС Германіі пацвердзілі факт гібелі дыпламата, адмовіўшыся даваць якія-небудзь падрабязнасці.