На яе склалі новы пратакол, а сёння адбыўся суд, як паведамляюць праваабаронцы.
Суддзя Ленінскага раёна Анастасія Ачалава асудзіла яе на 15 сутак па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Такім чынам, Анастасія Крупеніч-Кандрацьева правядзе за кратамі 126 сутак.
Анастасію і яе мужа Сяргея Крупеніча затрымалі ў сярэдзіне ліпеня. З тых часоў іх ужо некалькі разоў судзілі паводле арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», даючы ад 10 да 15 сутак. Яны перасылалі адно аднаму ў асабістых паведамленнях спасылкі на інфармацыю, прызнаную потым экстрэмісцкай.