Нагадаем, надзвычайнае здарэнне адбылося 30 кастрычніка. Лань выбегла на дарогу на вул. Славінскага, у выніку адбыўся наезд, паведамляе 4-ы рэгіён.

Пасля аварыі лань часова размясцілі ў прытулку для бяздомных жывёл «Спецаўтагаспадарка». Жывёліна знаходзілася пад наглядам ветэрынараў. Потым жывёлу вырашылі перавесці ў Гродзенскі лясгас.

Ветэрынар з Ліды Павел Жульпа распавёў, што ён быў праездам у Гродне і вырашыў заехаць у «Спецаўтагаспадарку» паглядзець на лань. Яе якраз збіраліся перавозіць у лясгас.

Для дакладнага дыягназу зрабілі рэнтген і з калегамі прынялі рашэнне апераваць, паколькі яна была ў наркозе для транспарціроўкі.

Аперацыя праходзіла ў ветэрынарнай клініцы «Сябры» і доўжылася 3 гадзіны.

У аперацыі бралі ўдзел доктар Гродзенскага заапарку, намеснік галоўнага ветэрынарнага доктара Гродна Дзмітрый Гайда, ветэрынар з Ліды Павел Жульпа і доктар ветэрынарнай клінікі Андрэй Башура.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?