Фота depositphotos.com.

Фота depositphotos.com.

Кавалак яблычнага пірага і кубак гарбаты — тое, што трэба ў халодны восеньскі дзень. Прапануем вам прыгатаваць дорсэцкі яблычны пірог па традыцыйным англійскім рэцэпце.

Для пірага нам спатрэбіцца:

  • 150 грам сметанковага масла (+5-10 грамаў масла, каб змазаць форму)
  • 75 грам белага цукру ці цукровай пудры
  • 75 грам карычневага цукру
  • ¼ чайнай лыжкі молатага мускатнага арэху
  • ¼ чайнай лыжкі молатай карыцы
  • ¼ чайнай лыжкі солі
  • 1 чайная лыжка экстракту ванілі
  • 3 яйкі
  • 175 грам пшанічнай мукі
  • 35 грам суцэльназернавой мукі
  • 2 чайныя лыжкі разрыхляльніку
  • 2 сярэднія яблыкі (трэба выразаць з іх стрыжань, зняць скуру і парэзаць яблыкі на кавалкі даўжынёй у 1 см)
  • 1 чайная лыжка кукурузнага крухмалу
  • 15 грам трысняговага цукру
  1. Разагрэйце духоўку да 190 градусаў. Засцяліце форму дыяметрам 20 см паперай для выпечкі і растапіце ў ёй кавалак масла.
  2. Змешвайце масла, два віды цукру, мускатны арэх, карыцу, соль і экстракт ванілі ў міксеры, пакуль сумесь не стане светлай і пышнай. Дадавайце ў сумесь яйкі па адным, пасля кожнага разу добра ўзбівайце сумесь.
  3. Змяшайце ў асобнай місцы два віды мукі і разрыхляльнік, дадайце дробку солі. Потым паступова дадавайце сумесь з мукі ў сумесь з пункту 2. Пры гэтым пастаянна перамешвайце яечную сумесь, каб у ёй не ўтварыліся камячкі з мукі.
  4. У асобнай місцы змешвайце кавалкі яблыкаў і кукурузны крухмал, пакуль яблыкі не будуць ім пакрытыя. Дадайце яблыкі ў цеста з пункту 3.
  5. Размясціце цеста ў падрыхтаванай форме і пасыпце яго трысняговым цукрам. Выпякайце пірог 45 хвілін ці да гатоўнасці. Яе можна правяраць з дапамогай зубачысткі — калі вы ўтыкаеце яе ў сярэдзіну пірага і яна выходзіць без рэшткаў цеста, гэта значыць, што пірог гатовы.
  6. Дастаньце пірог з духоўкі і астудзіце, толькі пасля гэтага пірог можна будзе даставаць з формы. Падавайце яго з кубкам гарбаты ці з узбітымі вяршкамі. Пірог можна захоўваць у герметычным кантэйнеры пры пакаёвай тэмпературы на працягу трох-чатырох дзён.

Рэцэпт на выходныя: смажаныя грудкі качкі з інжырам

Рэцэпт на выходныя: восеньскі крамбл з казіным сырам і цукіні

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0