Фота: tass.ru
«Між тым выхад на адзіную валюту дазволіць Саюзнай дзяржаве забяспечваць сумесны кантроль фінансаў і спыняць адмыванне і вывад грошай, — адзначыў Мезенцаў. — Асобная карта прысвечана выкарыстанню нацыянальных плацежных сістэм, якія неабходна ўдасканальваць»
У дадатак Мезенцаў заявіў, што цяпер рыхтуецца сімволіка для Саюзнай дзяржавы.
«Што тычыцца сімволікі для Саюзнай дзяржавы, мы над гэтым працуем, — распавёў Мезенцаў. — Мы бачым аб’ядноўваючы сімвал, які неабходны».
Ён дадаў, што сімволіка можа хутка з’явіцца на сумесных дакументах. Але як яна будзе выглядаць, не ўдакладніў.
Нагадаем, у чацвер Лукашэнка і Пуцін падпісалі 28 саюзных праграм. Што ў іх, невядома.
Чытайце таксама:
«Такое ўражанне, што ён да апошняга чакаў чагосьці ад Лукашэнкі». Што піша расійская прэса пра анлайн-сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі





