7 лістапада Дзіцячы фонд ААН ЮНІСЕФ даставіў ва Украіну больш за 2,9 млн доз супрацькавіднай вакцыны вытворчасці кампаніі Moderna.

Партыю даставілі ў рамках гуманітарнай ініцыятывы COVAX, прэпарат Украіна атрымала бясплатна.

Усяго ў рамках COVAX разам з гэтай партыяй ЮНІСЕФ даставіў ва Украіну ўжо 7 415 810 доз вакцын ад розных вытворцаў (Pfizer, Moderna, AstraZeneca і Sinovac).

Нагадаем, нядаўна Лукашэнка канчаткова запэўніў, што еўрапейскіх вакцын у Беларусі не будзе: «Нам падкідваюць гэтыя опы [апазіцыянеры] ідэю: Завязіце Pfizer, Johnson & Johnson, Moderna. Для чаго? Каб яны маглі прышчапіцца, атрымаць пашпарт і ехаць на Захад інструкцыі атрымліваць. Едзьце туды і там вакцынуйцеся!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0