Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Брусэлі спікер Еўракамісіі Петэр Стана, паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Яны кантактуюць з патэнцыйнымі падарожнікамі праз афіцыйныя каналы, такія як беларускія консульствы, пасольствы і г.д., якія выдаюць візы. Яны кажуць: вы можаце прыехаць, вам будзе прадастаўлены транспарт да мяжы», — распавёў Стана.

Ён распавёў, што еўрапейскія чыноўнікі ў бліжэйшы час наведаюць некалькі краін, з якіх прыязджаюць мігранты ў Беларусь, але не назваў якія менавіта.

«Увогуле, калі людзі атрымліваюць нейкую інфармацыю нібыта з афіцыйнай крыніцы, то яны схільныя верыць у яе. Таму для нас важна не толькі інфармаваць пра гэта краіны, адкуль едуць мігранты, але і спрабаваць давесці інфармацыю да людзей. Часам нават органы ўлады ў гэтых краінах не ведаюць аб сітуацыі», — дадаў Стана.

Паводле звестак СМІ, мігранты ў Беларусь больш за ўсё прыбываюць з Ірака.

«Мадэль, па якой рэжым Лукашэнкі праводзіць свае дзеянні, прымушае людзей верыць, што яны могуць прыехаць у Беларусь і далей працягнуць шлях у ЕС», — сказаў Стана.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0