Фота basnews.com.

Фота basnews.com.

У аўторак спікер курдскага парламента Рэваз Файік выступіў з загадам сфарміраваць адпаведную дэлегацыю ў хуткім часе і наведаць як Беларусь, так і Польшчу. Дэлегацыя будзе павінная скласці падрабязную справаздачу па цяперашняй сітуацыі з мігрантамі і па прычынах, што стаяць за масавай міграцыяй, піша Basnews.

Пасля гэтага, як сведчыць дэпутат парламента Чыя Хамід, курдскі ўрад і парламент зноў сустрэнуцца, каб прааналізаваць вынікі расследавання і скласці план па барацьбе з крызісам.

Сярод вялікага натоўпу мужчын, жанчын і дзяцей, што зараз знаходзяцца каля беларускай мяжы, — тысячы мігрантаў з Курдыстана. Яны жадаюць прайсці ў ЕС, бо мараць атрымаць там лепшую будучыню. Польшча не пушчае да сябе нелегальных мігрантаў. ЕС абвінавачвае Беларусь у тым, што краіна выкарыстоўвае мігрантаў як інструмент гібрыднай атакі ў адказ на санкцыі, што Брусэль налажыў на Беларусь пасля апошніх выбараў.

Прэзідэнт Польшчы назваў сітуацыю на мяжы «гібрыднай акцыяй супраць Польшчы і ЕС»

Прадстаўнік ЕС: Мігрантаў завабліваюць у Беларусь праз дыпламатычныя ўстановы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0