— Патэлефанавалі ў дзверы, цётка адкрыла — і ў яе стрэлілі два разы. У кватэры быў яе муж, ён гэта пачуў і стаў уцякаць, выскачыў у акно. Калі яго забірала хуткая, ён распавёў, што гэты чалавек (стралок) быў ці ў міліцэйскай, ці ў вайсковай форме.

Хлопец лічыць, што ў міліцыі не было падстаў прыходзіць да сям'і, а форму той мог дзесьці купіць або знайсці. 

— Усё адбылося ў раёне 17-18 вечара, і ў вайберы цётка з яе мужам апошні раз былі даступныя прыкладна ў гэты час. Казалі, хтосьці бачыў, як пасля ўсяго стралок скокнуў у машыну і з'ехаў.

Паводле інфармацыі блізкіх загінулай, днём 9 лістапада ён яшчэ не быў знойдзены.

Загінулай жанчыне было 33 гады, яе мужу — 36 гадоў. У пары ёсць дачка дашкольнага ўзросту, у момант здарэння яна знаходзілася ў сваякоў.

— Звычайная сям'я. Цётка завочна вучылася на лагіста і працавала на адным з мінскіх заводаў, яе муж, наколькі я памятаю, раней працаваў у таксі, а апошні час — у сетцы піцэрый.

Па словах маладога чалавека, у мужа загінулай сур'ёзныя траўмы пасля падзення з акна: «Як мне сказалі, вельмі моцна паламаны чалавек». Па інфармацыі Следчага камітэта, ён знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане.

Што вядома пра дзіўную гісторыю ў Серабранцы? Сведка: «Пачуліся крыкі «Забіваюць!»

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0