Палітвязня прызналі вінаватым па трох артыкулах КК РБ:

— арганізацыя дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак;

— незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;

— заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Прысуд вынесла суддзя Анастасія Папко.

Мікалая затрымалі 11 лістапада 2020 года. Суд на ім пачаўся 29 чэрвеня. На ім Мікалай распавёў пра здзекі і катаванні пры затрыманні.

Пракурор Антон Цюменцаў у судовых спрэчках заявіў, што віна Мікалая Дзядка па арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 295-3 (Незаконныя дзеянні дачыненні да гаручых рэчываў) Крымінальнага кодэкса цалкам даказаная.

Ён папрасіў суд прызначыць палітвязню пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму:

• па ч. 1 арт. 342 КК — два года калоніі;

• па арт. 295-3 КК — два года калоніі;

• па арт. 361 КК — 4,5 года калоніі.

Мікола Дзядок не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле. 

Страшныя паказанні палітвязня Дзядка ў судзе: Выдаў паролі пасля таго, як душылі падушкай

«Мой сын пайшоў на пакуты, каб іншыя людзі маглі жыць свабодна». Вялікая гутарка з бацькам Мікалая Дзядка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру