• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 4 з 7

Мемарыял памяці Рамана Бандарэнкі.

12.11.2021 / 18:18

«Яны павінны думаць, як глядзець людзям у вочы». Год без Рамана Бандарэнкі — як яго сям'я перажыла гэтыя месяцы?

Мінуў год, як не стала Рамана Бандарэнкі: 11 лістапада ён выйшаў у свой двор, каб паразмаўляць з невядомымі, што прыехалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі на Плошчы Перамен, і больш дамоў не вярнуўся. Рома быў збіты, звезены ў Цэнтральнае РУУС, а адтуль у бальніцу, дзе і памёр ад шматлікіх траўм.

Трагедыя выклікала шок у тысяч людзей, жальбавала ўся краіна. Нягледзячы на шэраг незалежных расследаванняў, у верасні Генпракуратура прыпыніла крымінальную справу па факце забойства Бандарэнкі: афіцыйныя органы не змаглі ўстанавіць асобу, датычную да злачынства.

За забойства хлопца так дагэтуль ніхто і не пакараны, затое за разгалошванне інфармацыі, што ў Рамана было нуль праміле ў крыві, тэрміны атрымалі журналістка Тутбай Кацярына Барысевіч і доктар Арцём Сарокін. У калоніі таксама апынуліся журналісткі «Белсата» Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова, якія рабілі рэпартаж з акцыі памяці на Плошчы Перамен.

Да гадавіны пагутарылі з сястрой Рамана Вольгай Кучарэнка пра тое, як іх сям'я перажыла гэты год без любімага Ромы.

Алена Бандарэнка і Вольга Кучарэнка — маці і сястра Рамана. Фота Надзеі Бужан.

«Я вырашыла, што буду насіць рэчы Ромы: так буду адчуваць яго побач»

«Наша Ніва»: У псіхалогіі вылучаюць пяць стадый прыняцця гора і складанай сітуацыі — ад адмаўлення да пакоры. Калі згадваць усе месяцы з дня забойства Ромы — як вы перажывалі трагедыю ў розны час і на якім этапе цяпер?

Вольга Кучарэнка: Прама цяпер псіхалагічны стан вельмі цяжкі — відаць, таму што прыбліжаецца гадавіна са смерці Ромы, і ў памяці ўсплываюць моманты самога здарэння. Штарміць па поўнай праграме. Я нават падумваю зрабіць больш частымі паходы да псіхолага.

Калі ты знаходзішся ў кампаніі, то абстрагуешся, а калі застаешся сам-насам з сабой, нават калі і не хочаш пра ўсё гэта думаць, яно ўсё адно лезе ў галаву.

Мне падаецца, я перажыла ўсе псіхалагічныя стадыі ўжо па некалькі разоў. Яны ўсе цягнуцца нядоўга і вяртаюцца зноў у больш затухлай форме. У самым пачатку панаваў шок, канечне.

Мы з цёцяй Ленай не разумелі, што ўсё гэта рэальнасць. Здавалася, што Рома проста некуды адышоў пагуляць і хутка вернецца. У мяне і цяпер ёсць такія адчуванні, але я крышачку больш разумею, што тое, што яго няма, усё ж праўда.

Вольга з Ромам.

Тое самае ў маці Ромы — хвалепадобны настрой. Бывае, што ты ў рэсурсе і не дазваляеш сабе зліцца і раскісаць, а часам нібыта сыходзіш у дэпрэсію. Мы з цёцяй Ленай часта бачымся, разам вырашаем розныя пытанні. І калі мне дрэнна, яна мяне зараджае сваім аптымізмам. Калі ў яе настрой сыходзіць у мінус, я магу яе падтрымаць сваёй філасофіяй і ідэямі.

Я спрабавала патлумачыць сабе, чаму гэта здарылася менавіта з Ромам, з намі. Спрабавала знайсці тлумачэнне, якое б давала сілы далей змагацца і не западаць у пакуты. Каб далей жыць і працягваць рабіць штодзённыя справы ў больш-менш рэсурсным стане.

«НН»: Вы знайшлі гэты адказ?

ВК: І ў цёці Лены, і ў мяне ёсць сваё бачанне гэтай гісторыі. Асабіста мне хочацца верыць у тое, што так павінна было адбыцца, як бы горка гэта ні было для мяне як сястры. Думаю, Рома таксама, калі б яго спыталі, ці выбраў бы ён сабе такі лёс і дарогу, не пагадзіўся б на гэта. Але як чалавек, які верыць у Бога, я думаю, што, калі ён прыняў сённяшнюю форму, яму там лепш.

Мабыць, тое, якім чынам ён сышоў, а дакладней наступствы гэтай сітуацыі яго б задаволілі. Я маю на ўвазе, што яго смерць пацягнула за сабой мноства падзей, якія дапамаглі і дапамагаюць расплюшчыць вочы на тое, што насамрэч адбываецца.

«НН»: Вы згадалі пра пошукі рэсурсу на працу. Як гэтыя падзеі паўплывалі на вас як на дызайнера?

ВК: У мяне творчая прафесія, і вынік, які я выдаю, вельмі залежыць ад майго ўнутранага стану. А ён увесь апошні год недзе ў сметніцы: я не магу рабіць нават механічную працу, не кажучы пра тое, каб нешта прадуктыўна прыдумляць і ствараць. Я, канечне, прымушаю сябе рабіць, але часцей застаюся не задаволеная вынікам. А ў маёй прафесіі гэта вельмі важна.

«НН»: Частка рэчаў Ромы была далучаная да справы. Цяпер, калі яна прыпыненая, вам нешта аддалі?

ВК: Аддалі толькі ровар, па-мойму, і наручны гадзіннік. Адзенне, пашпарт і ключы ад кватэры застаюцца ў органах. Рэчы далучаныя да справы, але я не разумею як ключы ад кватэры могуць быць нейкім рэчавым доказам. Цёці Лене прыйшлося памяняць дома дзверы: не жыць жа ў пастаянным страху, што аднойчы ты знойдзеш у сябе ў кватэры якую-небудзь кампанію людзей у масках (хаця адсутнасць ключоў іх, канечне, наўрад ці спыніла б пры жаданні). 

Адразу пасля трагедыі цёця Лена вырашыла правесці ў кватэры «пераварот»: перабрала шмат чаго. Нешта сабе з рэчаў Ромы пакінула, а нешта аддавала мне. У тым ліку адзенне брата. І ў мяне рука не падымаецца выкінуць нешта. Я вырашыла, што нават буду насіць іх: мне так будзе прасцей, я буду адчуваць яго побач.

Алена Бандарэнка з сынам. Раман служыў у спецназе.

«Складваецца ўражанне, нібыта станоўчага адказу ў наш бок быць не можа»

«НН»: Пасля таго, як пракуратура ў верасні заявіла, што справа аб смерці Рамана прыпыненая «па прычыне невызначэння асобы, што падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанай», ці былі нейкія яшчэ навіны ад органаў? 

ВК: З іх боку не было нічога. Мы самі падалі некалькі заяў, на якія атрымалі адмовы ці адпіскі. Адна просьба была ад цёці Лены, каб ёй падрабязна патлумачылі прычыну спынення працы. Яшчэ адна заява была з просьбай усё ж узбудзіць крымінальную справу.

На яе таксама прыйшла адмова з тлумачэннем: «Звесткі, выкладзеныя вамі ў заяве, не ўтрымліваюць фактычных дадзеных, а заснаваныя толькі на вашых здагадках». Больш мы не можам расказваць, бо пад падпіскай.

Усё гэта выглядае вельмі непаважліва. Мы атрымалі столькі адмоў, што складваецца ўражанне, нібыта ў прынцыпе станоўчага адказу ў наш бок быць не можа.

Але я ўпэўненая, што аднойчы справядлівасць пераможа. Нарэшце, справа зрушыцца з месца. Мы атрымаем адказы на ўсе пытанні. А тыя, хто гэта зрабіў, панясуць пакаранне па законе.

«НН»: Пасля адмовы Алена Бандарэнка заклікала адгукнуцца ўсіх, хто можа дадаткова дапамагчы следству. Шмат новых сведак знайшлося?

ВК: Цёця Лена сустрэлася недзе з дзясяткам чалавек. Новай інфармацыі глабальнага плану мы не атрымалі, хутчэй дапаўняльную, якая дапамагла дасабраць нейкія пазлы. Гэтыя моманты хутчэй важныя для нас, чым для следства, каб упэўніцца, напрыклад, у тым, як усё адбывалася ад пачатку таго вечара да моманту, як Рому нашлі ў шпіталі. Мы будзем трымаць са сведкамі сувязь, каб у будучыні, магчыма, звярнуцца да іх у справядлівым судзе.

Разам з гэтым мы працягваем чакаць: можа, у каго знойдуцца нейкія дадатковыя сведчанні. І калі нехта захоча прызнацца, што ён прысутнічаў там у той вечар і нічога дрэннага не зрабіў (ці зрабіў і шкадуе), мы таксама гатовыя пагаварыць з такімі людзьмі.

Мемарыял памяці Рамана Бандарэнкі.

«Аднойчы я апынулася на адным мерапрыемстве з чалавекам, які быў агучаны экс-сілавікамі як прысутны ў тым раёне ў той вечар»

«НН»: Як вы адрэагавалі на незалежнае расследаванне экс-сілавікоў па факце смерці Ромы? 

ВК: Інфармацыю пра расследаванне мы атрымалі, як і ўсе астатнія, з інтэрнэту. Мы толькі загадзя ведалі дзень, у які яны апублікуюць інфармацыю па нашай справе.

Для нас многія моманты былі нечаканымі, хоць у нас у саміх сабрана дастаткова інфармацыі. Напрыклад, з білінгамі ці агучанымі імёнамі людзей, якія, так скажам, немедыйныя — сілавікі.

У мяне тут наступныя развагі: ёсць вось такая інфармацыя, а нашымі афіцыйнымі праваахоўнымі структурамі яна ігнаруецца і ніяк не прапрацоўваецца. І гэта сумна. Яны ж маглі ці зняпраўдзіць яе, ці даць нейкую сваю версію таго, як усё адбывалася. І мы як пацярпелы бок думалі, чаму верыць. А атрымліваецца, што ў нас ёсць толькі адна версія, афіцыйнай — увогуле ніякай. І хочаш не хочаш — прыходзіцца верыць у гэтую адзіную версію, прымаць яе як неаспрэчны факт.

Але ў мяне ўсё яшчэ застаецца надзея, што мы пачуем нейкую альтэрнатыўную трактоўку. Ці інфармацыю, што пацвярджае агучаную версію, ужо ад праваахоўных органаў. Яны ж нейкую працу ўсе гэтыя месяцы праводзілі…

Раман у дзяцінстве.

«НН»: Вы неяк казалі, што хацелі б паглядзець у вочы бацькам тых людзей, якія гэта зрабілі. А што вам дае сілы проста знаходзіцца з імі ў адным горадзе?

ВК: У мяне неяк здарылася сітуацыя, што я апынулася на мерапрыемстве з адным чалавекам, які быў агучаны экс-сілавікамі. Не як той, хто актыўна біў майго брата, але той, хто прысутнічаў у тым раёне ў той вечар і ніяк не паўплываў на ход падзей. Непрыемнае адчуванне было — разумець, што гэты чалавек далей працягвае працаваць, жыць сабе прыўкрасна, радавацца, смяяцца перада мной.

Я не ведаю, адкуль мы з цёцяй Ленай бяром рэсурс, але як інакш. Мне падаецца, гэта яны павінны думаць пра тое, як ім далей жыць у гэтай краіне.

Я нічога дрэннага не зрабіла і маю поўнае права адчуваць сябе тут камфортна. А вось яны павінны думаць, што рабіць з грузам у галаве, на душы, у сэрцы і як глядзець у вочы маці Ромы, калі яны яе сустрэнуць. Ды і ўвогуле ўсім астатнім людзям, таму што здарэнне атрымалася досыць гучным.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Елена Бондаренко (@bondarenko_elenalena)

«Людзей сёння запужалі, але беларусы свайго меркавання не змянілі»

«НН»: Вы вырашылі, як праведзяце гадавіну па Роме?

ВК: Мы сустрэнемся са сваякамі, з’ездзім на могілкі.

На могілках мы з цёцяй Ленай бываем пастаянна, прыводзім у парадак. І пастаянна знаходзім там сляды прысутнасці не вельмі зычліва настроеных людзей. Канечне, пераважная большасць з тых, хто прыходзіць туды, вельмі класныя: яны дапамагаюць прыглядаць за парадкам, прыносяць кветкі. Некаторыя дапамаглі нам пясок завезці, контур магілы зрабіць.

Але калі мы перабіраем тое, што струхнела, часта заўважаем рэчы ад людзей, якія нібыта жадаюць не вельмі добрага. Апошні раз мы знайшлі бел-чырвона-белы сцяг, патоплены ў вазе з-пад кветак. Мы яе мылі, і цёця Лена выцягнула адтуль сцяг. 

Аднойчы ўвогуле знайшлі там маленькі ўнітаз: не ведаю як нармальныя людзі такое могуць прынесці на могілкі. 

Нядаўна сям'я Ромы знайшла на могілках бел-чырвона-белы сцяг, патоплены ў вазе з-пад кветак.

«НН»: На гадавіну па Тарайкоўскім сілавікі дзяжурылі на Пушкінскай і затрымлівалі ўсіх, хто ішоў туды з кветкамі. Як думаеце, такое будзе на Плошчы Перамен таксама?

ВК: Тое, што яны будуць дзяжурыць там зноў — гэта 100%, таму што яны кожны месяц 12-га дзяжураць. Там стаяць бусікі, ходзяць ціхушнікі, і гэта не сакрэт. Улічваючы, па якім дурасцям цяпер затрымліваюць людзей, яны зноў не пабаяцца і не пасаромеюцца, сумленне не прачнецца. Так што яны спакойна будуць затрымліваць людзей з кветкамі. Нават калі ты проста будзеш ісці ў тым кірунку, можа быць рызыка, думаю.

Людзей сёння запужалі разгонамі, гранатамі, заканадаўча, рэпрэсіямі. Тым не менш, беларусы свайго меркавання не змянілі. Тое, што адбылося, не забудзецца, яно ёсць, і людзі гэтага не даруюць, бо ўсе ладна пацярпелі. Проста цяпер пратэст не пра маршы, ён у людзей у галаве, душы, сэрцы.

«НН»: Калі б Ромы быў з намі, што б ён сказаў на ўсе тыя рэпрэсіі, што працягваюцца?

ВК: Я нават бачу яго выраз твару, як бы ён рэагаваў на гэта: ён бы вельмі абураўся.

Больш за ўсё яго заўсёды шакавала, якія сілавыя структуры прысутнічалі ў месцах, дзе быў гвалт ці кагосьці забівалі. Калі пісалі, што недзе быў спецназ, у якім ён служыў, Рома пастаянна ўсклікаў: «Ды не можа быць!»

Раман Бандарэнка.

«НН»: Пра што вы марыце?

ВК: Пра тое, пра што мараць усе беларусы: каб справядлівасць хутчэй перамагла. У выніку нам усім усё адно будзе цяжкавата, але мы павінны, нарэшце, зрушыць з мёртвай кропкі ў кірунку развіцця Беларусі.

З'явілася дадатковае расследаванне па смерці Бандарэнкі. Якія новыя рэчы адтуль вядомыя?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com, фота з архіваў сям'і

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
ГУБАЗіК: З пачатку года за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі затрымалі 237 чалавек
У кнігарню «Кнігаўка» прыйшлі з ператрусам
Сыну бізнэсоўца Вайцяховіча далі два гады калоніі за пратэсты
Былы спецназавец. Кім быў ротны «Волат» з батальёна Каліноўскага
Палітыка і грамадства
У Думе Польшчу паставілі наступнай на «дэнацыфікацыю»
Лукашэнка звольніў пасла Беларусі ў Польшчы
Пенсіянерка-палітвязень Алена Гнаўк спыніла галадоўку
У Рызе канчаткова вырашылі знесці помнік савецкім салдатам
Міністр абароны Украіны: Вайна ўваходзіць у новую фазу
Лукашэнкаўцы дабіваюць апошнія беларускія выдавецтвы
Доктара Сайкова адпусцілі
Усяго патроху
Рэцэпт на выхадныя. Мясны хлеб — незвычайная страва, а лёгка гатуецца
У Львове прадаюць «абед Джалі»
«Дай нам унука ці 650 тысяч даляраў». У Індыі бацькі падалі ў суд на сына па незвычайнай прычыне
Колькі сяброў вам насамрэч трэба?
Што рабіць, каб цюльпаны даўжэй стаялі ў вазе
Пра бабу Маню з хутара і не толькі — з'явіўся душэўны тэлеграм-канал пра беларускія вёскі
Самы небяспечны сыр у свеце, унутры якога звіваюцца жывыя лічынкі: вось дзе яго знайсці
Спорт
Нягледзячы на байкот краіны-агрэсара, беларус згуляе на хакейным ЧС. Хто такі Аляксандр Карачун?
Зборная Украіны па футболе прэзентавала адмысловую форму для таварыскіх матчаў ФОТАФАКТ
Нарвежскі футбольны вундэркінд едзе разрываць Англію. Хто такі Эрлінг Холанд?
Беларус-пастар выйграў вялікі забег у Польшчы. Пасля гэтай гутаркі вы яго дакладна палюбіце 
Беларус згуляе за зборную Германіі на чэмпіянаце свету па хакеі
Абрамовіч прадае «Чэлсі», які зрабіў суперклубам. Вось чатыры лічбы, што вас шакуюць
Тэнісныя федэрацыі Беларусі і Расіі выключылі са складу Міжнароднай тэніснай федэрацыі
Здарэнні
У Мазыры пільны таксіст дапамог раскрыць забойства
«Стала сумна» — паведаміў пра тэракт
У Пружанскім раёне знайшлі пяць загінулых зуброў
У Расіі чарговы ваенкамат закідалі «кактэйлямі Молатава»
«Зеркало»: Падчас праверкі сіл рэагавання пацярпелі двое вайскоўцаў. У Мінабароны абвяргаюць
У Салігорску паваленымі дрэвамі прыціснула машыну з рабочымі, адзін мужчына загінуў
Мінскі таксіст узяў з жанчыны 40 рублёў замест дзясяткі. Цяпер яго шукае падатковая
Карысная інфа
У заходніх раёнах краіны будзе моцны вецер
Будзьце асцярожныя: сёння навальніцы і вятрыска
У ноч на пятніцу чакаюцца замаразкі 
На сераду прагназуюць моцныя дажджы
Здароўе
Як змагацца з храпам? Пяць спосабаў
Эпідэмія COVID-19 сыходзіць назаўсёды? Можна выдыхнуць ці рана расслабляцца? Спыталі ў медыкаў
Як часта трэба мяняць прасціну? Эксперты кажуць, што ад гэтага залежыць ваша здароўе
Гэтае рэчыва дакладна ёсць у вас дома. Але наўрад ці вы ведалі, наколькі яно каштоўнае
Мова
«Беларускую мову не трэба рабіць сэксі — яна ўжо такая». Парады ад тых, хто пачаў размаўляць па-беларуску 
Аляксей Дзікавіцкі: У БССР палешукі былі людзьмі трэцяга гатунку
Аб’яўлены набор у «Акадэмію Ў», дзе навучаць абараняць беларускую мову
У Чэхіі выйшла кніга пра лексіку беларускіх гаворак Літвы 
Аўто
У Расіі замест Renault адродзяць вытворчасць «Масквічоў»
«Цэны нават у валюце выраслі да 30%». Што адбываецца з новымі аўтамабілямі ў Беларусі
«Ніхто не ведае, што адбудзецца, пакуль машына прыйдзе ў Беларусь». Якая сітуацыя ў аўтамабільным бізнэсе?
«Даляр лічым па 6 рублёў, а еўра па 6,5». Што адбываецца на рынку аўтазапчастак
Эканоміка
У Беларусі прыдумалі, як атрымліваць больш грошай ад ІП. Расказваем, што хочуць змяніць на гэты раз
Зноў даражэе паліва, і зноў на 2 капейкі
Выраб сельгаспрадукцыі ўпаў на 1,7%
Попыт на арэнду кватэр у Мінску за адзін месяц упаў на траціну
Меркаванні
«Беларускі экспарт не ўпадзе ў нуль, але будуць істотныя страты». Эканаміст пра планы ўрада знайсці новыя рынкі збыту
Чалавек вярнуўся ў Мінск пасля двух месяцаў у Еўропе: Можна прымаць ванну і не баяцца за рахунак! Але: Каму ні патэлефануеш, адказ адзін: «П…ц!»
Цімафей Акудовіч: Сапраўдныя нематэрыяльныя каштоўнасці не жывуць у Дамах культуры
Ці паставіць Расія ядзерныя ракеты ў Беларусі ў адказ на ўступленне Фінляндыі ў НАТА? Ацэнка фінскага палітолага
Гісторыя
У новай кнізе пра Курапаты Якубовіча вінавацяць у подкупе Сяргеенкі
«На вайне не хварэлі доўга — альбо паміралі, альбо папраўляліся»
«Хтосьці павінен». У 18 гадоў ён трапіў у Асвенцім. У 24 гады — у камуністычную турму. Выжыў і стаў міністрам
Чэшскі Рай. Ад замка да замка: захапляльны маршрут для пешага падарожжа па славянскім паграніччы
Як мяняўся фармат і сэнс святкавання 9 Мая ў розныя гады — згадваем з гісторыкам Фрыдманам
«Гэта быў чалавек тыпу Хокінга, якога перспектыва рана памерці змусіла зразумець, наколькі ж жыццё вартае таго, каб яго пражыць». Кім быў і як жыў Мікола Ермаловіч
Беларусь у Вялікай Паўночнай вайне 1700-1721 гадах. Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
Культура
«Мне пагражалі фізічнай расправай». Скандал у музычнай сферы — што не падзялілі Таболіч і Lesley Knife?
Скандал вакол канцэрта памяці Аляксандра Кулінковіча
У Варшаве заснавалі беларускую творчую пляцоўку «ІнБелКульт 2.0»
«Укрпошта» выпусціць марку ў гонар Kalush Orchestra
Казкі ад Маляваныча, мульты і «Калыханка». Што паглядзець пра дзіцячым Ютуб-канале «Бэйбус» 
Фізіка па-беларуску — гэта рэальна! Запрашаем на семінар

Кіраваць Музеем Янкі Купалы паставілі чалавека з Музея Вялікай Айчыннай
Час распранацца. 10 разнастайных сукенак і лёгкіх касцюмаў ад беларускіх дызайнераў
Навука і тэхналогіі
Навукоўцы ўпершыню знялі чорную дзірку ў цэнтры нашай галактыкі
TikTok становіцца глабальнай сацсеткай нумар адзін. І гэта праблема
Беларускія праграмісты з дапамогай дапоўненай рэальнасці паказалі, як выглядаюць разбураныя расіянамі ўкраінскія гарады
«Цэзар»: Украіна атрымае партыю высокадакладных дальнабойных самаходак
У тым ліку практыкаванні. Беларусы стварылі мабільную праграму для вырашэння мужчынскіх праблем
Японцы прыдумалі палачкі для ежы, якія мяняюць яе смак і так прыносяць вялікую карысць здароўю
«єБайрактар». Як «дзяржава ў смартфоне» дапамагла ўкраінцам вытрымаць удар Расіі 
Каханне і сэкс
Саша Івулін стаў самым сэксуальным мужчынам Беларусі — 2022
Статыстыка: сем'і радзей распадаюцца ў тых парах, якія да шлюбу не жылі разам
«Мы разам. Мы дома». Хто такая Алена Зяленская — першая лэдзі Украіны
Топ-30 самых сэксуальных беларускіх мужчын ад «Нашай Нівы»
Самы сэксуальны беларус — 2022. Галасаванне
«Не трэба хавацца і хаваць». Дзмітрый Кахно адказаў тым, хто хэйціў гарачае фота
«Дзіма, чаму ў Рыме з Надзяй быў Слепакоў?» Кахно выклаў смелае фота са сваёй жонкай, аднак абмеркаванне выйшла нечаканым
Свет
Пашынян раскрытыкаваў АДКБ за дзеянні падчас вайны Арменіі з Азербайджанам
Віктара Орбана пераабралі на пасаду прэм'ер-міністра Венгрыі
680 даляраў за тыдзень, або Як я збіраў клубніцы ў Англіі
Швецыя афіцыйна заявіла, што падае заяўку ў НАТА
«Духоўныя скрэпы» па-туркменску. Забараняецца трымацца ў публічных месцах за рукі, а жанчынам наносіць макіяж
Харватыя пяройдзе на еўра
Швецыя і Фінляндыя вырашылі падаць заяўкі на членства ў НАТА
Галоўнае
«Беларускі экспарт не ўпадзе ў нуль, але будуць істотныя страты». Эканаміст пра планы ўрада знайсці новыя рынкі збыту
ГУБАЗіК: З пачатку года за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі затрымалі 237 чалавек
У кнігарню «Кнігаўка» прыйшлі з ператрусам
У Беларусі прыдумалі, як атрымліваць больш грошай ад ІП. Расказваем, што хочуць змяніць на гэты раз
«Мяне не здаў нават мясцовы святар маскоўскага патрыярхату». Капелан-беларус Яўген Орда расказаў, як перажыў расійскі палон
Сыну бізнэсоўца Вайцяховіча далі два гады калоніі за пратэсты
Зноў даражэе паліва, і зноў на 2 капейкі
Усяго патроху
Былы спецназавец. Кім быў ротны «Волат» з батальёна Каліноўскага
Дуброва мары. Віктар Малышчыц апублікаваў чароўныя ФОТЫ
«Мне пагражалі фізічнай расправай». Скандал у музычнай сферы — што не падзялілі Таболіч і Lesley Knife?
Лукашысты абрынуліся на кнігарню за тое, што яна прадае кнігі на беларускай мове
Фота / Відэа
«За*ралі ўнітаз, разламалі мэблю». Пракоп'еў паказаў, як спецслужбы кашмараць яго маёмасць у Мінску
Эпідэмія COVID-19 сыходзіць назаўсёды? Можна выдыхнуць ці рана расслабляцца? Спыталі ў медыкаў
Апытанка
Самае чытанае
Лукашысты абрынуліся на кнігарню за тое, што яна прадае кнігі на беларускай мове
«За*ралі ўнітаз, разламалі мэблю». Пракоп'еў паказаў, як спецслужбы кашмараць яго маёмасць у Мінску
Загінуў камандзір роты батальёна Кастуся Каліноўскага
Калі эканоміка абваліцца, ці будуць пратэсты? Ёсць два варыянты развіцця падзей
Як часта трэба мяняць прасціну? Эксперты кажуць, што ад гэтага залежыць ваша здароўе
Самае лайканае
Чалавек вярнуўся ў Мінск пасля двух месяцаў у Еўропе: Можна прымаць ванну і не баяцца за рахунак! Але: Каму ні патэлефануеш, адказ адзін: «П…ц!»
Арастовіч: Абазначыліся прыкметы пералому на кірунку галоўнага ўдару
Калі эканоміка абваліцца, ці будуць пратэсты? Ёсць два варыянты развіцця падзей
Міністр абароны Украіны: Вайна ўваходзіць у новую фазу
Украіна перамагла на «Еўрабачанні», дзякуючы рэкорднай падтрымцы тэлегледачоў
Гарачыя тэмы
Загінуў камандзір роты батальёна Кастуся Каліноўскага
Калі эканоміка абваліцца, ці будуць пратэсты? Ёсць два варыянты развіцця падзей
Як часта трэба мяняць прасціну? Эксперты кажуць, што ад гэтага залежыць ваша здароўе
На Чарнігаўшчыне селянін, якога расстралялі і закапалі расіяне, выбраўся з магілы ВІДЭА
Чалавек вярнуўся ў Мінск пасля двух месяцаў у Еўропе: Можна прымаць ванну і не баяцца за рахунак! Але: Каму ні патэлефануеш, адказ адзін: «П…ц!»
Нацысты на дарагіх аўтамабілях, якія кідаюць на вуліцы смецце. Чаму лукашэнкаўцы дэманізуюць украінскіх бежанцаў
Украіна перамагла на «Еўрабачанні», дзякуючы рэкорднай падтрымцы тэлегледачоў
«Прычым так нахабна». Заснавальнік Байхелпа заўважыў за сабою сачэнне ў Вільні
Галоўны разведчык Украіны: Пуцін вельмі хворы, а вайна скончыцца да канца года
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх