Яшчэ ў верасні, калі адбылося затрыманне кіраўніка кампаніі Віталя Сініцкага, які пабудаваў у Мінску мноства офісных і гандлёвых цэнтраў, у тым ліку «Тытан», «Трум», «Цівалі», прадстаўнікі забудоўшчыка казалі, што затрыманне не паўплывае на працу аб'ектаў, паведамляе belmarket.by.

Але, мабыць, сітуацыя змянілася, і на сайце «Сігмаполюс» з'явілася навіна аб продажы аб'ектаў.

Набыць іх можна з дысконтам да рынкавай цане. Усе комплексы рэалізуюцца непасрэдна ўласнікам.

Ёсць 17-павярховы бізнэс-цэнтр Fortune на вуліцы Прытыцкага, 29. Таксама можна стаць уладальнікам бізнес-цэнтра «Арлан» на вуліцы Тыражнай, 150 недалёка ад плошчы Бангалор. Прадаюцца і шматфункцыянальныя комплексы на стадыі будаўніцтва - на Нямізе і за сто метраў ад станцыі метро «Партызанская».

Крыніцы: затрыманы вядомы бізнэсмен, уласнік «Тытана», «Цівалі» і «Трума», ён сам напісаў на сябе заяву

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0