Фота depositphotos.com.

Фота depositphotos.com.

Дзве жыхаркі Каліфорніі нарадзілі і некаторы час выхоўвалі дзяцей адна адной. Блытаніна здарылася падчас працэдуры ЭКА ў клініцы апладнення, куды звярнуліся абедзве амерыканкі.

Адна з гэтых жанчын, Дафна Кардынале, сцвярджае, што і яна, і яе муж пачалі падазраваць падмену адразу пасля таго, як іх дзіця нарадзілася. Тады, у верасні 2019 года, яны заўважылі, што дзяўчынка мае занадта цёмны колер скуры, піша Guardian.

Супругі вырашылі не звяртаць на гэта ўвагі, бо давяралі медыкам і палюбілі нованароджанае дзіця. Аднак пазней высветлілася, што падчас працэдуры ЭКА Дафне памылкова імплантавалі эмбрыён ад іншай пары. Іншая жанчына, у сваю чаргу, атрымала эмбрыён біялагічнага дзіцяці сям’і Кардынале.

Тэст ДНК пацвердзіў памылку, і ў студзені 2020 года дзяцей вярнулі іх бацькам. Абедзве сям’і жадаюць у далейшым падтрымліваць сяброўскія адносіны, бо паспелі палюбіць дзяцей, якіх выхоўвалі.

Сям’я Кардынале і другая пара ўжо падалі пазоў да клінікі апладнення.

Выпадкі накшталт гэтага здараюцца дужа рэдка, але ж яны не беспрэцэдэнтныя. Напрыклад, у 2019 годзе іншая каліфарнійская пара падала пазоў да клінікі апладнення, дзе іх эмбрыён нібыта імплантавалі ў арганізм жыхаркі Нью-Йорка.

Ці варта вакцынаваць сваіх 5-гадовых дзяцей?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0