«Мы лічым абсалютна безадказнымі і непрымальнымі словы прэм'ер-міністра Польшчы аб тым, што Расія нясе адказнасць за гэтую сітуацыю. Гэта абсалютна безадказная і непрымальная заява», — цытуе прэс-сакратара прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова агенцтва ТАСС.

Саму сітуацыю на беларуска-польскай мяжы Пяскоў чарговы раз назваў напружанай. Пры гэтым ён адзначыў, што мігранты жадаюць патрапіць у краіны Заходняй Еўропы. «Мы памятаем прэцэдэнты блізкага мінулага, калі еўрапейцы казалі пра каштоўнасці ў тым, што тычыцца абароны такіх людзей, уцекачоў — забеспячэнне іх інтарэсаў, зыходзячы з гуманітарных меркаванняў», — сказаў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0