Знешнегандлёвы абарот тавараў за дзевяць месяцаў вырас на 33,6% да 55 млрд 437,5 млн даляраў, у тым ліку экспарт — на 36,3% да 27 млрд 413,6 млн, імпарт — на 31% да 28 млрд 23,9 млн даляраў. Адмоўнае сальда склала 610,3 млн супраць мінус 1 млрд 279,5 млн у студзені-верасні 2020 года, паведамляюць naviny.online.

Знешнегандлёвы абарот паслуг вырас на 20% і дасягнуў 11 млрд 663,2 млн даляраў, экспарт склаў 7 млрд 505,9 млн (+19,5%), імпарт — 4 млрд 157,3 млн (+21%). Сальда склалася станоўчае — 3 млрд 348,6 млн (17,7%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0