Абнаўленне дазволіць наладзіць часавыя інтэрвалы — 10, 20 або 30 хвілін, — па заканчэнні якіх карыстальнік атрымае апавяшчэнне з прапановай адпачыць ад прагляду стужкі. Замест гэтага праграма параіць некалькі іншых карысных опцый: зрабіць некалькі глыбокіх удыхаў, запісаць свае думкі, паслухаць любімую песню ці выканаць што-небудзь са спісу спраў.
Па словах Мосэры, новаўвядзенне дапаможа карыстальнікам больш рацыянальна і асэнсавана распараджацца часам, які праводзіцца ў сацсетцы.
Плануецца, што новая функцыя можа быць запушчана ўжо ў снежні 2021 года.