Гэтая заява прагучала ў інтэрв'ю расійскаму дзяржаўнаму агенцтву РІА «Новості».
«Мы катэгарычна не хацелі б узнікнення нейкіх канфліктаў на нашай тэрыторыі і пастараемся зрабіць усё, каб не дапусціць іх, і, натуральна, будуць прынятыя самыя рашучыя меры», — сказаў ён.
Кіраўнік МЗС Беларусі адзначыў, што «сёння ніхто нічога не можа гарантаваць», як будзе разгортвацца сітуацыя на мяжы. «Сёння свет настолькі непрадказальны, у першую чаргу, у сілу нейкіх сітуацыйных рэагаванняў на выклікі і пагрозы з боку нашых еўрапейскіх партнёраў, што нельга сказаць нешта пэўнае», — дадаў міністр.
Учора адбылася размова Ангелы Меркель з Уладзімірам Пуціным па сітуацыі на беларуска-польскай мяжы. Адначасова Урсула фон дэр Ляен падняла гэтую тэму на перамовах з Джо Байдэнам у Вашынгтоне.
У сваю чаргу, расійскія атамныя бамбардзіроўшчыкі праляцелі над Беларуссю ўздоўж польскай мяжы.
Варшава папярэдзіла Мінск пра гатоўнасць цалкам закрыць беларуска-польскую мяжу для руху грамадзян і тавараў у выпадку эскалацыі канфлікту Мінскам.
Еўрасаюз жа абмеркаваў магчымасць увядзення санкцый супраць кампаній трэціх краін, якія ўдзельнічаюць у дастаўцы мігрантаў у Беларусь. Гаворка ў тым ліку пра расійскі «Аэрафлот».