У Гродне за ўдзел у «Маршы адзінства» да 2,5 года «хатняй хіміі» асудзілі 62-гадовую прыбіральшчыцу
Жыхарку Гродна Яніну Глазкову абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы адзінства» 6 верасня 2020 года — паводле абвінавачвання, жанчына «была актыўным удзельнікам групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, не падпарадкоўвалася загадам міліцыянтаў».
Яніна распавяла, што на месца падзей трапіла выпадкова: у той дзень яна шла ў касцёл, каб замовіць імшу — жанчына даглядала хворага бацьку.
Сведкі-міліцыянты — Ангеліна Нагорная, Мікалай Задоеў і Сяргей Цімафееў — прасілі дапытваць іх за шырмай, бо «ў выпадку пазнавання тыя асцерагаюцца за сваё жыццё і здароўе».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ