«Нічога не прадвяшчала бяды. Стандартная сітуацыя», — распавялі гаспадары grodno.in.

Праз некалькі гадзін паступіў званок з ЖЭСа. Там адрэагавалі на скаргу суседзяў знізу пра затапленне.

— Мы тут жа патэлефанавалі пастаяльцам, каб разабрацца. Нас сталі пераконваць, што «ўсё ў парадку», «прыязджаць не трэба», «выпадкова разлілі кружку вады», «усё ўжо прыбралі», «нікога няма на месцы», бо паехалі кагосьці сустракаць — распавядае Яўген. — Але ўсё гэта гучала вельмі непераканаўча.

На той момант у кватэры знаходзілася ўжо восем мігрантаў (дарослыя мужчыны і дзіця) арабскай знешнасці, як мяркуецца, якія чакаюць папаўнення таварышамі па няшчасці. Усе пакоі былі заваленыя брудным адзеннем і торбамі (быццам людзі доўгі час правялі ў лесе). Мэбля пашкоджана. На кухні недакуркі, горы бруднага посуду з рэшткамі ежы.

— Мы вырашылі ў аднабаковым парадку скасаваць дамову з прычыны невыканання правілаў эксплуатацыі. Папрасілі гасцей пакінуць кватэру. Пасля доўгіх перамоў і званка ў міліцыю гэта ўсё ж удалося зрабіць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна