Рэбазу менш за 30 гадоў. Ён мае эканамічную адукацыю, на радзіме займаўся сістэмамі ацяплення. У Беларусь прыбыў у кастрычніку.

Як мігранты з Усходу ставяцца да думкі, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвае іх як інструмент у сваёй канфрантацыі з ЕС?

«Вялікая колькасць уцекачоў, якія знаходзяцца тут, разумеюць, што Беларусь выкарыстоўвае нас як зброю супраць ЕС цяпер, калі Еўрасаюз у канфлікце з Беларуссю. Я думаю, што адзін з бакоў гэтага канфлікту так ці гэтак прайграе: або нас дэпартуюць, або мы трапім на тэрыторыю Еўропы. Мы спадзяёмся, што з увагі на адстойванне правоў чалавека і правоў уцекачоў ЕС урэшце мусіць здацца».

Рэбаз Наджм Хама Саід не думае, што Еўрасаюз пачне супраць мігрантаў на мяжы вайну, бо «нас, уцекачоў, вельмі шмат — звыш 2000 — і яшчэ больш людзей працягваюць прыбываць да мяжы каля Брэста і Гродна».

«У мяне ёсць інфармацыя, што кіламэтраў за дзесяць адсюль ёсць яшчэ 500-600 уцекачоў, якія чакаюць нагоды прыйсці сюды і далучыцца да нас. Але самае важнае вось што: калі нейкія ўцекачы захочуць трапіць сюды з гэтай міграцыйнай хваляй, кантрабандысты перавядуць іх за грошы, бо пашыраецца інфармацыя, што ў гэтым месцы больш шанцаў, што Еўрасаюз адкрые мяжу і пусціць да сябе», — расказаў мужчына.

Мы пацікавіліся ў суразмоўцы, як беларускія памежнікі, сілавікі, службовыя асобы ставяцца да мігрантаў; хто даў ім сякеры, каб сячы дрэвы, і рыдлёўкі, каб разбіваць польскія памежныя ўмацаванні.

«Беларуская міліцыя сама дазволіла нам сячы дрэвы. Вось, глядзіце, тут (паказвае на відэа) дрэвы, якія беларуская міліцыя сама дапамагла нам ссячы. Вось там міліцыя вярнула людзей, бо людзі пайшлі сячы дрэвы вельмі вялікім натоўпам, міліцыя не дазваляе так хадзіць. Калі вы бачыце, вось там усе хваёвыя дрэвы былі ссечаныя. Ёсць значна лепшыя месцы далей адсюль, дзе можна сячы дрэвы, і міліцыя дапамагае сячы іх там», — расказвае Рэбаз Наджм Хама Саід.

Раней ён расказваў, як трапіў у Беларусь і што дзве папярэднія спробы перайсці беларуска-польскую мяжу скончыліся няўдачай.

Фота сірыйскага ўцекача з сінякамі на твары абляцела інтэрнэт. Ён сцвярджае, што яго збілі беларускія вайскоўцы на мяжы

«Вось у мяне ёсць зваротны квіток». Адкуль і як мігранты ляцяць у Мінск

Качанава сцвярджае, што мігранты трапілі ў Беларусь па бязвізе. Але па законе гэта немагчыма

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0