Ён расказаў, што ў бальніцу Гродзенскай вобласці звярнулася цяжарная грамадзянка Ірака. «На жаль, нягледзячы на ўсе прынятыя дзеянні, спецыялістам не ўдалося выратаваць дзіця: была дыягнаставана гібель плода ва ўлонні. Сама жанчына знаходзіцца ў стабільным стане і атрымлівае ўсю неабходную дапамогу», — сказаў прадстаўнік ведамства.

Агулам, па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, за апошнія суткі 18 чалавек з лагера бежанцаў звярнуліся ў бальніцы і паліклінікі па медыцынскую дапамогу. Чацвёра былі шпіталізаваныя. Гэта пацыенты розных узростаў ад 10 да 70 гадоў. А яшчэ 14-ці была аказана амбулаторная дапамога. Акрамя таго, ужо было зроблена каля 20 выездаў брыгад хуткай дапамогі да месца лагера на мяжы. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?