• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Аўто
Фота 1 з 2
12.11.2021 / 10:29

Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам

Беларускія дылерскія цэнтры адмаўляюцца прадаваць новыя аўтамабілі грамадзянам Расіі, спасылаючыся на забарону. Гэта адбываецца на фоне дэфіцыту, нацэнак у Расіі і запоўненых складоў у Беларусі, паведамляе autonews.ru.

Аўтадылеры ў Беларусі распавялі аб забароне прадаваць новыя машыны кліентам з Расіі. Менавіта на гэты рынак у спробе зэканоміць на куплі новых аўтамабіляў і не даплачваць за дарагія навязаныя опцыі пераключыліся расійскія пакупнікі.

Як распавялі апытаныя Autonews.ru дылеры папулярных у Беларусі марак, на мясцовых складах ёсць дастатковая колькасць запатрабаваных мадэляў, якія прадаюць без нацэнак па рэкамендаваных вытворцамі цэнах (часта цэны аказваюцца нават ніжэй за расійскія).

Аднак купіць грамадзяніну Расіі новы аўтамабіль там немагчыма: апытаныя прадаўцы спасылаюцца на дамоўленасці з расійскімі дылерамі, згодна з якімі, расіянам прадаваць машыны наогул нельга.

Autonews.ru звярнуўся ў Расійскую асацыяцыю аўтадылераў (РААД). Там запэўнілі, што не валодаюць інфармацыяй аб дамоўленасці расійскіх і беларускіх дылераў аб увядзенні забароны на продаж расіянам машын. «Лічым такую дамоўленасць немагчымай ва ўмовах канкурэнтнага рынку», — сказалі ў РААД.

Дылер Lada: «Не можам афармляць машыны на расійскі пашпарт»

У адным з афіцыйных дылерскіх цэнтраў Lada ў Беларусі Autonews.ru пацвердзілі, што не могуць прадаць машыну грамадзяніну з расійскім пашпартам. Дылер распавёў, што яму вядомая праблема з навязваннем дадатковых опцый, але дапамагчы з гэтым ніяк не можа.

«Мы ўжо сутыкаліся з сітуацыямі, калі расіяне тэлефануюць і просяць прадаць аўтамабіль. Мы ў такім выпадку прапануем схему, па якой кліент афармляе машыну на сваякоў у нас у краіне, у якіх ёсць грамадзянства або дазвол на жыхарства. Потым гэты аўтамабіль можна перааформіць ўжо непасрэдна на новага ўласніка. Бо на расійскі пашпарт аўтамабіль мы аформіць не можам», — паведамілі ў дылерскім цэнтры.

Суразмоўца запэўніў, што пераафармленне аўтамабіля ў Беларусі праходзіць вельмі хутка. «Усе дакументы для ДАІ мы аддаём вам у салоне, ваш памочнік ставіць машыну на ўлік у Беларусі і потым пераафармляе машыну на вас. Нашы кліенты кажуць, што так ужо рабілі. Бо цяпер усе дакументы электронныя, і праблем няма. Мы не афармляем на расійскія пашпарты, на жаль, ніяк нельга», — удакладніў адзін з дылераў Lada.

Пры гэтым дылер распавёў, што ў яго ў продажы ў наяўнасці ёсць Lada Vesta і XRay ў фіксаваных камплектацыях без лішняга дылерскага абсталявання — аўтамабілі можна набыць па рэкамендаваных вытворцам цэнах.

Дылер Renault: «У дакументах пішам, што машына для карыстання грамадзяніна Беларусі»

Дылеры Renault, куды Autonews.ru таксама звярнуўся па тэлефоне з просьбай купіць аўтамабіль, запэўнілі, што прадаць машыны могуць толькі грамадзянам Рэспублікі ці ж на зарэгістраваную ў Беларусі арганізацыю.

«Мы можам прадаць аўтамабіль сваякам, мужу ці жонцы, у якіх ёсць беларускае грамадзянства. Ва ўсіх дакументах мы абавязаныя ўказаць, што аўтамабіль прадаем для асабістага карыстання грамадзяніна. І тады вы купіце аўтамабіль на гэтага чалавека, ён паставіць яго на ўлік», — сказаў суразмоўца.

Ён пацвердзіў, што пасля пастаноўкі на ўлік аўтамабіль можна перааформіць на расіяніна і з'язджаць на гэтай машыне ў Расію. «Там вы можаце паставіць на машыну расійскія нумары. Калі вы машыну ў нас набываеце, то атрымліваеце ЭПТС (электронны пашпарт транспартнага сродку), гэта зручна», — патлумачыў адзін з дылераў.

Ён таксама паведаміў, што не мае права прадаць машыну тым, у каго расійскае грамадзянства, але гэта не новае правіла. «Такія правілы ў нас дзейнічаюць ужо каля паўгода. Так працуе сістэма, ёсць пэўныя дамоўленасці з расійскім дылерам. Таму мы не можам прадаваць аўтамабілі менавіта ў Расію. Так, мы ведаем, што яны ў вас нашмат даражэйшыя і прадаюць іх толькі з дадатковымі аксесуарамі. У нас можна забраць аўтамабіль па рэкамендаванай вытворцам цане. Да прыкладу, Renault Arkana ёсць і ў версіях Pulse І Style — усё без дадатковых опцый», — паведамілі ў дылерскім цэнтры Renault.

Дылер Volkswagen: «Можна заплаціць невялікае ўзнагароджанне мясцоваму жыхару»

Некалькі апытаных дылераў Volkswagen пацвердзілі карэспандэнту, які прадставіўся пакупніком Autonews.ru, што машыны ёсць у наяўнасці па рэкамендаваных цэнах. І каб купіць іх, расіянам прапануюць розныя схемы. Пры гэтым адзін з дылераў усё ж такі не выключыў магчымасць купіць машыну па расійскім пашпарце, але папярэдзіў, што гэта будзе значна складаней.

«Расіяне ў нас машыны купляюць, і тут ёсць розныя схемы пастаноўкі на ўлік. Адны кліенты ўдакладняюць у мытнай службе ў Расіі, якія дакументы ім патрэбныя і які ўтылізацыйны збор прыйдзецца заплаціць, калі прыганяць новую машыну, набытую ў Беларусі. Нядаўна гэтая сума была каля 4 тыс. расійскіх рублёў каля 135 беларускіх), але маглі адбыцца змены», — распавялі ў адным з дылерскіх цэнтраў.

Таксама дылер паведаміў, што кліентам трэба даведацца ў ДІБДР (расійскі аналаг ДАІ), як паставіць машыну з Беларусі на ўлік.

«Яны дадуць пералік дакументаў. Мы, напрыклад, не выдаём ЭПТС, а ў Расіі ён неабходны, і кліенты паступаюць абходнымі шляхамі. Але я ведаю, што расіянам удаецца паставіць аўтамабілі на ўлік па месцы жыхарства. Проста ў кожным горадзе розныя патрабаванні. Тэлефануйце ў ДАІ, дазнавайцеся, якія дакументы патрэбныя, якой будзе утылізацыйны збор. Машына тады ідзе (пераганяецца ў Расію) на транзітных нумарах» — праінструктавалі ў дылерскім цэнтры.

Пры гэтым там параілі выбраць больш зручную схему і аформіць новую машыну на беларуса: «Значна прасцей паставіць машыну на грамадзяніна Беларусі. Аформіць на яго машыну на пару дзён ці на тыдзень. Проста паставілі на ўлік у нас, заехалі ў Маскву і перааформілі машыну. Тады ўтыльзбор плаціць не трэба. То бок, калі ёсць патрэбны чалавек у Беларусі, можна з ім абгаварыць нават невялікую суму ўзнагароджання, заплаціць за паслугі і спакойна перааформіць як б/к аўтамабіль у сябе па месцы жыхарства».

Дылер Volkswagen распавёў, што ў Беларусі пакупнік атрымае наступныя дакументы:

— дагавор куплі-продажу;

— адабрэнне тыпу транспартнага сродку з пячаткай імпарцёра;

— ліст Мінпрамгандлю Расіі аб вызваленні ад абкладання ўтылізацыйным зборам з рэестрам МС і указаннем VIN-нумара аўтамабіля ў рэестры;

— даведку, якая пацвярджае вытворчасць аўтамабіля ў Калузе на заводзе «Фальксваген Груп Рус»;

— пагадненне аб пастаўках аўтамабіляў паміж імпарцёрам і дылерам;

— акт прыёму-перадачы аўто паміж імпарцёрам і дылерам;

— рахунак-даведку;

— таварную накладную;

— ліст ад дылера або імпарцёра / вытворцы аб тым, што аўтамабіль прададзены без ПТС.

Дылер Kia: «Аўтамабілі расіянам не прадаем»

Дылеры Kia таксама заявілі, што пакупнікам з Расіі атрымаць машыну не ўдасца. Пры гэтым там нават не сталі прапаноўваць схемы з афармленнем на мясцовых жыхароў, спаслаўшыся на дастатковы ўнутраны попыт.

Колькі прыйдзецца заплаціць пры ўвозе аўтамабіляў з Беларусі

Эксперт Руслан Крыванос, які спецыялізуецца на ўвозе і вывазе машын з Беларусі, паведаміў, што большасць аўтавытворцаў і раней стараліся падзяляць зоны продажаў машын і рэгуляваць патокі продажаў. Паводле яго слоў, прамой забароны дылеры на продаж машын расіянам не атрымліваюць, але імпарцёр рабіць гэта настойліва не рэкамендуе, а цяпер сітуацыя ўскладнілася яшчэ больш.

«Да нядаўняга часу беларускія дылеры спакойна прадавалі аўтамабілі расіянам, але цяпер з пункту гледжання палітыкі імпарцёра дылеры імкнуцца захоўваць рэгіён рэалізацыі тавараў. Гэта значыць, не перабіваць попыт у Расіі, прадаючы машыны з Беларусі расіянам», — распавёў Крыванос.

«Па маіх дадзеных, такіх жорсткіх абмежаванняў раней не было для Lada і Renault. Яшчэ год-паўтара таму Lada спакойна прадавалі без «пракладак», потым пачалі ставіць на ўлік у Беларусі і зноўку здымаць. Так можна даваць справаздачу перад прадстаўніцтвамі, што машына прададзеная на даручанай ім тэрыторыі. Пры гэтым увесці ў Расію такі аўтамабіль з ЭПТС заўсёды прасцей — у горшым варыянце даводзілася заплаціць утыльзбор 3,8 тыс. руб. (130 беларускіх), да прыкладу, Hyundai/Kia заўсёды стараліся не прадаваць аўтамабілі расіянам наўпрост», — сказаў Крыванос.

Эксперт патлумачыў, што аўтамабілі, якія прадаюцца ў Беларусі, можна падзяліць на два тыпы. Першы — гэта вырабленыя ў Расіі і ўвезеныя вытворцам напрамую з іншых краін. У такім выпадку ў расійскіх машын ужо будзе ЭПТС. А вось у выпадку з замежнікамі ЭПТС ужо не будзе, і пры ўвозе ў Расію за афармленне дакумента прыйдзецца заплаціць на мытні каля 30-40 тысяч (1024-1366 беларускіх).

«Аўтамабілі расійскай вытворчасці, вядома, увозілі праз Расію, і ў іх ёсць ЭПТС. У такім выпадку можна аформіць зваротны ўвоз, хоць і спатрэбіцца сабраць шмат копій дакументаў, каб паставіць аўтамабіль на ўлік у Расіі», — патлумачыў Крыванос.

Па даных эксперта, у Беларусі без ЭПТС прадаюць аўтамабілі BMW, Audi, Mercedes-Benz, большасць мадэляў Kia і Hyundai — такія машыны ўвозяць не з Расіі, таму ЭПТС на іх прыйдзецца афармляць пакупніку. А вось ва ўсіх прадстаўленых мадэляў Toyota і Lexus гэты расійскі дакумент прысутнічае.

Суразмоўца мяркуе, што такое абмежаванне парушае правы спажыўца і закон аб абароне правоў спажыўца: «пакупніку ніяк не могуць адмовіць у рэалізацыі тавару, калі ён, груба кажучы, выстаўлены на вітрыне. Пры гэтым у нас пакуль няма такога дэфіцыту машын, як у Расіі. Тут рынак больш чуйна рэагуе на цэнавыя змены».

«Улетку аўтамабілі падаражэлі на 15-20%, і ў сярэднім цэнавым сегменце попыт асеў. Прэміум-брэнды прадаюць як звычайна, і ўжо ёсць прыкметы дэфіцыту на мадэлі Toyota Land Cruiser 300, Lexus LX, BMW X5, BMW X6, Audi Q7 і Q8 — гэта значыць на флагманскія прэміяльныя мадэлі», — распавёў эксперт.

Ці абгрунтаваная забарона не прадаваць машыны расіянам

Апытаныя Autonews.ru юрысты з Беларусі, якія спецыялізуюцца на абароне правоў спажыўцоў, патлумачылі: паводле мясцовага закона «аб абароне правоў спажыўцоў» не прадугледжана ніякіх абмежаванняў па коле асоб пры продажы якіх-небудзь тавараў, уключаючы аўтамабілі.

Autonews.ru накіраваў запыты ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, у ФАС і некалькім аўтавытворцам у Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
На прыгранічных АЗС паднялі цану на дызель, каб зарабіць на замежных фурах. Але пралічыліся 
На памежных АЗС прадаваць дызпаліва будуць у 1,5 разу даражэй
«Масквіч» з бяросты і лыка. Эксперт — аб тым, якая будучыня чакае расійскі аўтапрам пасля сыходу Renault
Эканомія складае тысячы даляраў. Купля і прыгон аўто з Еўропы і ЗША — што варта ведаць
Палітыка і грамадства
«Не, я не змірылася». Гэты палітвязень атрымаў 11 гадоў — пачытайце, як яго чакае жонка
У Літве — самая нізкая за 60 гадоў нараджальнасць. Палітыкі спадзяюцца на беларусаў і ўкраінцаў
Прэзідэнт Польшчы: Пасля Бучы з Расіяй не можа быць спраў
Bloomberg: «Аэрафлоту» з-за дэфіцыту запчастак праз тры месяцы давядзецца пачаць разбіраць свае самалёты
ГУБАЗіК пахваліўся затрыманнем двух адмінаў тэлеграм-чатаў. Распавядаем, хто яны
На волю выйшаў Лявон Халатран
У Еўропе і Амерыцы зафіксаваныя 92 выпадкі захворвання на воспу малпаў
Усяго патроху
Спёка ў Іспаніі б'е рэкорды — тэмпература на 15 градусаў вышэйшая, чым звычайна
​​На поўдні Германіі кошкам забаранілі гуляць на вуліцы пад пагрозай штрафу
Рэцэпт на выхадныя. Шведскія фрыкадэлькі ў вяршковым соусе — знакамітая страва скандынаўскай кухні
Даехаць з Мінска ў Батумі: пяць варыянтаў — ад танных да камфортных
Вось 7 простых лайфхакаў, дзякуючы якім ваша сантэхніка будзе блішчэць кожны дзень
Рэцэпт на выхадныя. Шакаладны мус з аліўкавым алеем — далікатная страва для вячэры з гасцямі
«Сведкамі» на вяселлі ў Баранавічах сталі аўчаркі 
Спорт
Адмова ад беларускасці, рымейк драмы 20-гадовай даўніны, эфектны «камбэк». Чым быў адметны фінал Кубка Беларусі па футболе
Арцём Мілеўскі патлумачыў, што ў кіеўскую тэрабарону не пайшоў з-за прыроднага пацыфізму
Прэзідэнт МАК: Абмежаванні супраць расійскіх і беларускіх спартсменаў — меры па абароне сумленнасці спаборніцтваў
Фаны перамаглі ў вулічнай бойцы, гульцы — на полі! Нямецкі «Франкфурт» разам з неверагоднымі заўзятарамі заваяваў золата футбольнай Лігі Еўропы
Шчанюк Дзмітрыя Баскава і чыстыя сядзенні на стадыёне. Што дзяржрэсурсы пішуць пра беларускі спорт
ФІБА забараніла зборным Беларусі і Расіі ўдзельнічаць ва ўсіх сваіх турнірах
«Арлы» супраць «Джэрс»: чаго чакаць ад сённяшняга фіналу Лігі Еўропы
Здарэнні
У Верхнядзвінску аўтамабіліст ледзь не збіў жанчыну з каляскай на пешаходным пераходзе ВІДЭА
У Магілёве кіроўца пераключыла ўвагу на дзіця і з'ехала проста ў вадаём ФОТА
Літоўскага памежніка падазраюць у атрыманні хабараў ад беларускіх тытунёвых кантрабандыстаў
Лабавое сутыкненне ў Рэчыцкім раёне: загінулі двое дзяцей
На вуліцы Сурганава ў Мінску перакулілася «хуткая дапамога»
Брэсцкі гімназіст загінуў, няўдала ўпаўшы з турніка
Апублікавалі фотаробаты падазраваных у забойстве ветэрынара на беларуска-ўкраінскай мяжы
Карысная інфа
У заходніх раёнах краіны будзе моцны вецер
Будзьце асцярожныя: сёння навальніцы і вятрыска
У ноч на пятніцу чакаюцца замаразкі 
На сераду прагназуюць моцныя дажджы
Здароўе
Палеадыета: ці сапраўды карысная адна з самых папулярных дыетаў сучаснасці
У якой позе мы спім? Гэта мае вялізнае значэнне
Брытанскія дактары замянілі лекі ад бяссонніцы нечым лепшым
Вучоныя знайшлі матывацыю для мужчын пазбавіцца ад «піўнога» жывата. І гэта смяротная небяспека
Мова
Мова наша. Чаму Тыкток лепшы за Цікток?
Мова наша. Ці скланяецца жаночае прозвішча Сапега?
Забралі любімую працу — у адказ пачала размаўляць па-беларуску. Журналістка Таццяна Мацвеева расказала, як перайшла на родную мову
«Беларускую мову не трэба рабіць сэксі — яна ўжо такая». Парады ад тых, хто пачаў размаўляць па-беларуску 
Аўто
На прыгранічных АЗС паднялі цану на дызель, каб зарабіць на замежных фурах. Але пралічыліся 
На памежных АЗС прадаваць дызпаліва будуць у 1,5 разу даражэй
«Масквіч» з бяросты і лыка. Эксперт — аб тым, якая будучыня чакае расійскі аўтапрам пасля сыходу Renault
Эканомія складае тысячы даляраў. Купля і прыгон аўто з Еўропы і ЗША — што варта ведаць
Эканоміка
Ад 29 тысяч даляраў. Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя танныя кватэры Мінска
«Першыя месяцы заробак можа быць 300-400 даляраў». Як стаць айцішнікам у 2022 годзе
Бацька пілуе, сын рэкламуе. Як сям'я з Янова зарабляе на драўляных бочках
«Беларусбанк» адмяняе забароны на пераводы, «Банк ВТБ» не будзе папаўняць рублёвыя ўклады. Важныя змены ў банках 
Меркаванні
«Хочуць прышчапіць страх на дзесяцігоддзі». Чаму ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі
«Яны не людзі, а бандэраўцы». Вось як расійская прапаганда рабіла з Украіны недадзяржаву
«Можна гвалтам прымусіць Улада Бумагу гнаць праўладны кантэнт». Чаму ў Лукашэнкі не ўдасца з піянерамі
Санкцыі на калій здымаць можна, але на ўмовах экспарту праз гандлёвы дом, які будзе кантралявацца Ціханоўскай — незвычайнае меркаванне 
абмяркоўвайце!
Гісторыя
Кава з гісторыкам: Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ — відэалекцыя
У Сафійскім саборы адкрылася выстава пра старажытны полацкі гандаль
У новай кнізе пра Курапаты Якубовіча вінавацяць у подкупе Сяргеенкі
Як мяняўся фармат і сэнс святкавання 9 Мая ў розныя гады — згадваем з гісторыкам Фрыдманам
«Хтосьці павінен». У 18 гадоў ён трапіў у Асвенцім. У 24 гады — у камуністычную турму. Выжыў і стаў міністрам
«На вайне не хварэлі доўга — альбо паміралі, альбо папраўляліся»
Чэшскі Рай. Ад замка да замка: захапляльны маршрут для пешага падарожжа па славянскім паграніччы
Культура
«Чорнае люстэрка» вяртаецца: Netflix працуе над працягам
З'явіўся ў продажы раман Сашы Філіпенкі «Крэмулятар»
На Youtube выклалі першыя шэсць выпускаў з легендарным Паца-Вацам
Мова наша. Чаму Тыкток лепшы за Цікток?
Што паглядзець. «Лесвіца» — захапляльная судовая драма з Колінам Фёртам
Вольны Хор сёння дасць канцэрт у падтрымку Украіны
«Цераз лес ідзе цягнік — зайцы едуць на пікнік». Новы мультверш Андрэя Скурко
Навука і тэхналогіі
Як зрабіць так, каб батарэі ў тэлефоне хапала на даўжэй
У тым ліку практыкаванні. Беларусы стварылі мабільную праграму для вырашэння мужчынскіх праблем
Навукоўцы ўпершыню знялі чорную дзірку ў цэнтры нашай галактыкі
TikTok становіцца глабальнай сацсеткай нумар адзін. І гэта праблема
Беларускія праграмісты з дапамогай дапоўненай рэальнасці паказалі, як выглядаюць разбураныя расіянамі ўкраінскія гарады
«Цэзар»: Украіна атрымае партыю высокадакладных дальнабойных самаходак
Японцы прыдумалі палачкі для ежы, якія мяняюць яе смак і так прыносяць вялікую карысць здароўю
Каханне і сэкс
Абдымацца раніцай карысна для здароўя. Цяпер гэта пацвердзілі і навукоўцы
Статыстыка: сем'і радзей распадаюцца ў тых парах, якія да шлюбу не жылі разам
Саша Івулін стаў самым сэксуальным мужчынам Беларусі — 2022
Самы сэксуальны беларус — 2022. Галасаванне
«Мы разам. Мы дома». Хто такая Алена Зяленская — першая лэдзі Украіны
Топ-30 самых сэксуальных беларускіх мужчын ад «Нашай Нівы»
«Не трэба хавацца і хаваць». Дзмітрый Кахно адказаў тым, хто хэйціў гарачае фота
Свет
Прэзідэнт Польшчы: Пасля Бучы з Расіяй не можа быць спраў
У Літве — самая нізкая за 60 гадоў нараджальнасць. Палітыкі спадзяюцца на беларусаў і ўкраінцаў
У Еўропе і Амерыцы зафіксаваныя 92 выпадкі захворвання на воспу малпаў
Bloomberg: «Аэрафлоту» з-за дэфіцыту запчастак праз тры месяцы давядзецца пачаць разбіраць свае самалёты
Пасольства ЗША ў Кіеве крэатыўна распавяло ў сацсетках пра беспрэцэдэнтную дапамогу Украіне
Рэжысёр Олівер Стоўн, які здымаў фільм пра Пуціна, заявіў, што той хварэў на рак
Расія забараніла ўезд у краіну 963 грамадзянам ЗША, у тым ліку Байдэну і акцёру Фрымену
Галоўнае
«Чорнае люстэрка» вяртаецца: Netflix працуе над працягам
Як зрабіць так, каб батарэі ў тэлефоне хапала на даўжэй
Палеадыета: ці сапраўды карысная адна з самых папулярных дыетаў сучаснасці
На Youtube выклалі першыя шэсць выпускаў з легендарным Паца-Вацам
«Не, я не змірылася». Гэты палітвязень атрымаў 11 гадоў — пачытайце, як яго чакае жонка
У якой позе мы спім? Гэта мае вялізнае значэнне
YouTube масава вычышчае прарасійскія каналы, што падтрымліваюць вайну
Усяго патроху
Увесь свет абляцела гэтае фота абаронцы Марыупаля. Распавядаем, хто ён
Брытанскія дактары замянілі лекі ад бяссонніцы нечым лепшым
Ад 29 тысяч даляраў. Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя танныя кватэры Мінска
Беларуская кастынг-дырэктарка: Ёсць пул невыносных людзей, якіх клічуць на здымкі ў апошнюю чаргу
Фота / Відэа
Як у розных краінах свету адзначылі Дзень беларускага палітвязня ФОТЫ
Самыя прыгожыя дзяўчаты Белчыгункі ФОТЫ
Апытанка
Самае чытанае
Увесь свет абляцела гэтае фота абаронцы Марыупаля. Распавядаем, хто ён
На прыгранічных АЗС паднялі цану на дызель, каб зарабіць на замежных фурах. Але пралічыліся 
ГУБАЗіК пахваліўся затрыманнем двух адмінаў тэлеграм-чатаў. Распавядаем, хто яны
Хто і навошта прыдумаў «пакаяльныя» відэа? Адказвае прадстаўнік ByPol Аляксандр Азараў
Вучоныя знайшлі матывацыю для мужчын пазбавіцца ад «піўнога» жывата. І гэта смяротная небяспека
Самае лайканае
BYPOL апублікаваў новае расследаванне пра агентурную сетку МУС 
Ціханоўская Захаду: Голад ці правы чалавека — фальшывая дылема Лукашэнкі
«Было зразумела, што расійскіх салдатаў тут парвуць на ўкраінскі сцяг». Як былы аператар ОРТ далучыўся да батальёна Каліноўскага
Навошта ўладам забараняць Оруэла і прычым тут Ала Пугачова
Прадстаўнік Ціханоўскай ацаніў ідэю «прыпыненне санкцый узамен за транзіт збожжа»
Гарачыя тэмы
На прыгранічных АЗС паднялі цану на дызель, каб зарабіць на замежных фурах. Але пралічыліся 
Ці сапраўды танна жыць у Грузіі? Расказваюць беларусы
ГУБАЗ затрымаў маладога настаўніка гісторыі
«Ляціць, трымціць, невымоўна ззяе на чорнай коўдры родных нябёс мая самотная і нямая, мая адзіная зорка-лёс». Турэмны верш Кацярыны Андрэевай
Украінец, якога вывезлі з Гастомеля ў Беларусь, расказаў, як іх апрацоўвалі ў санаторыі «Чонкі», у тым ліку прадстаўнікі Чырвонага Крыжа
Чаму ў Беларусі забаранілі антыўтопію «1984»? Вы не паверыце ў самую імаверную версію 
Брэсцкі гімназіст загінуў, няўдала ўпаўшы з турніка
«Бачыла акрываўленую шкарпэтку». Як за кратамі аказалася нядаўняя выпускніца школы
«Чому, пане, не на війні?» «Сакратарка Пуціна» парушыла маўчанне пасля вяртання з Лондана
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх