Мікіта знаходзіўся ў карцары з 11 кастрычніка па 10 лістапада. Палітзняволены раней тлумачыў, за што яго зноў і зноў памяшчаюць у карцар.

27 кастрычніка адміністрацыя турмы адабрала ў Мікіты заяву на наведванне святара. Калі Мікіта паведаміў, што заяву пісаў ужо, то супрацоўнікі зрабілі выгляд, нібы ўпершыню чуюць пра гэта. 

Трэцяга лістапада Мікіту наведаў у турме біскуп, які вылучыў яму сакрамэнты споведзі і камуніі.

19-гадовыя Мікіта Емяльянаў і Іван Комар былі затрыманыя яшчэ ў кастрычніку 2019 года. Па версіі следства, яны ў верасні таго года закідалі будынак Мінскага гарадскога суда лямпачкамі з фарбай, а потым кінулі «кактэйль Молатава» ў СІЗА на Валадарскага. Хлопцам далі па сем гадоў калоніі.

«Яго ідэалам быў Каліноўскі». Мама палітвязня Емяльянава расказала пра сына-анархіста і сваю працу ў міліцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0