Пра гэта паведамляюць расійскія дзяржаўныя СМІ са спасылкай на Мінабароны Расіі.
Няшчасны выпадак здарыўся сёння, 12 лістапада, падчас дэсантавання падраздзялення Паветрана-дэсантных войскаў Расіі пад Гроднам.
З-за раптоўнага моцнага парыву ветру ў двух парашутыстаў патухлі купалы. Адзін з загінулых пры дэсантаванні спрабаваў выратаваць другога, скарыстаўшыся запасным парашутам, але вышыні ўжо не хапіла. Абодва атрымалі траўмы, і лекары не змаглі іх выратаваць.
0
0
0
0
0
0