Выданне нагадвае, што гэтыя кампаніі прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы ЗША.
Закон патрабуе ад Федэральнай камісіі сувязі (FCC) больш не разглядаць і не зацвярджаць заяўкі на дазвол для абсталявання, якое з'яўляецца рызыкай для нацыянальнай бяспекі.
Агенцтва дадае, што з 2018 года рэгулятар ухваліў больш за 3 тысячы такіх заявак ад Huawei.
Паведамляецца, што новы закон «дапаможа гарантаваць, што небяспечнае абсталяванне такіх кампаній як Huawei і ZTE больш не можа быць падключана да амерыканскіх камунікацыйных сетак».