«Праз крытычную сітуацыю на мяжы Беларусі і Польшчы, прымаючы пад увагу, што большасць пасажыраў Cham Wings, якія накіроўваюцца ў Менск, з'яўляюцца сірыйцамі, і цяжка ідэнтыфікаваць пасажыраў, якія накіроўваюцца ў Беларусь у якасці канчатковага пункта прызначэння, і імігрантаў, палёты неадкладна прыпыняюцца», — сказана ў заяве авіякампаніі.
Учора былі паведамленні, што Іракскія авіялініі спыняюць палёты ў Менск. Белавія заявіла, што не будзе прымаць на свае рэйсы грамадзянаў Іраку, Сірыі і Емена, якія вылятаюць з Турцыі. Такое рашэнне прыняла і Turkish Airlines.
Беларускія ганаровыя дыпламатычныя місіі ў Багдадзе і ў рэгіянальнай сталіцы Курдыстану Эрбіле, якія выдавалі іракцам турыстычныя візы, былі «часова закрытыя».
«Вось у мяне ёсць зваротны квіток». Адкуль і як мігранты ляцяць у Мінск





