Shutterstock
«503 чалавекі ў Асуане атрымалі проціяддзе ад укусаў скарпіёнаў… Загінулых ад укусаў няма», — распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Там дадалі, што скарпіёны пакусалі людзей, бо праз залеву іх норы былі пашкоджаныя, і жывёлы апынуліся паблізу жылых дамоў.
Па словах міністра Халеда Абд аль-Гафа, ва ўсіх бальніцах Егіпта дастаткова запасу проціяддзяў ад укусу скарпіёнаў — у правінцыі Асуан на складзе ёсць 3350 доз.
Нашэсце жывёл адбылося праз залевы на поўдні Егіпта і граду, які рэдка сустракаецца на гэтай тэрыторыі. З-за надвор'я былі разбураныя пяць дамоў.





