• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
Культура. Рознае
Фота 3 з 8
14.11.2021 / 12:36

«Беларусь цяпер — гэта краіна надзеі вялікай». Гутарка з Лявонам Вольскім

«Толькі не думай і не кажы мне, што нешта было дарма», — спявае Лявон Вольскі ў новым альбоме. З рок-музыкам, які часова ў Вільні, гутарым пра яго адчуванне часу. Чым ратавацца ў цёмныя часы, ці атрымаецца ў беларусаў не перасварыцца, што цяпер з канцэртамі і ці можна схавацца ў вёсцы — у гэтым інтэрв'ю.

«Замаўляць трэба асцярожна: я бы хацеў у Менск, але іншы»

«Наша Ніва»: Як настрой у вас?

Лявон Вольскі: Настрой розны, як ва ўсіх людзей, то такі, то такі. Змяняецца ў залежнасці ад навін, проста так змяняецца. Гэта нармалёвая сітуацыя.

«НН»: У Вільні вас часта пазнаюць на вуліцах?

ЛВ: Мы ж не толькі ў Вільні, на адным месцы не сядзім. Пазнаюць — беларусаў цяпер шмат паўсюль: у Варшаве, Берліне. І раней пазнавалі, але не ў такой колькасці. Раней як у цэнтры Менску было, цяпер тое самае ў цэнтры Вільні ці Варшавы — ужо трэба добра выглядаць, калі выходзіш у горад.

«НН»: Вы раней казалі, што ў Менску можна заставацца ва ўнутранай эміграцыі. Цяпер гэта немагчыма?

ЛВ: Унутраная эміграцыя менская досыць эфемерная. Бо ўсё роўна, як казаў Ленін, нельга жыць у грамадстве і быць свабодным ад яго. Ты пастаянна сутыкаешся з рэчаіснасцю.

Ясна, што можна сысці — сям’я, дом, вёска, замежжа — і цыркуляваць у гэтым. Спрабаваць як найменей перакрыжоўвацца з рэчаіснасцю, дзе ёсць улада, сілавыя структуры. Але яна ўсё роўна так ці інакш да цябе дацягваецца.

«НН»: У вас не было думак з’ехаць у вёску, як падчас пандэміі?

ЛВ: Гэта сітуацыя, дарэчы, падобна да чэхаславацкай. Калі пасля 1968 года там пачаўся страшны ціск, то вельмі шмат інтэлігенцыі з’ехала ў вёску, на зямлю і там працавала. Проста схаваліся ад усяго, і іх ніхто не кранаў асабліва. Мы бачым, што і ў нас тыя, хто ў вёсцы, менш кранутыя міліцэйскай «пандэміяй».

У мяне так зрабіць праз розныя абставіны не атрымалася.

«НН»: У пандэмію як вам, дарэчы, жылося ў вясковай хаце?

ЛВ: Вой, класна. Там не такая і вясковая хата, усё ёсць для жыцця — і душ, і прыбіральня не на вуліцы. Адно што цяпліць дровамі, але ёсць свая асалода — сядзець каля каміна.

«НН»: А як мясцовыя жыхары на вас рэагуюць?

ЛВ: Я ж даўно там. Не толькі мая, але і ўсе навакольныя вёскі адразу ведалі, што прыедзе артыст (усміхаецца). Прызвычаіліся, ніхто не здзіўляецца.

«НН»: Не клічуць вас на вяселлі вясковыя?

ЛВ: Не, у нашай вёсцы людзі сталыя жывуць у асноўным — якія там вяселлі?

«НН»: Калі б зараз можна было апынуцца ў любым месцы, вы б куды хацелі? 

ЛВ: Тут усё больш хочацца кудысьці ў Новую Зеландыю, падалей ад магчымага ўзброенага канфлікту сусвету. Можа быць, там не дастане. Я жартую. 

Дзе хочацца апынуцца? Свет настолькі змяніўся, што цяпер ужо страшнавата думаць. Думаеш пра Нью-Ёрк, але там таксама пандэмічныя абмежаванні. Адсюль дацягнуцца вельмі лёгка да ўсіх гарадоў. Калі ты за мяжой краін, якія ідуць сваім непаўторным шляхам, а знаходзішся ў краінах, якія ідуць прыкладна адзіным, тут нават марыць не трэба. Да Берліна даехаць з Варшавы — 4-5 гадзін на машыне. А адтуль можна кудысьці ў Італію, Францыю.

«НН»: Ну, цяпер тыя, хто вымушана за мяжой, мараць вярнуцца ў Мінск.

ЛВ: Мы не пазіцыянавалі, што з’ехалі раз і назаўсёды, і збіраемся вяртацца. Ясна, што хочацца дадому, але хочацца, каб там была ўжо іншая сітуацыя. Таму замаўляць трэба асцярожна: я бы хацеў у Менск, але іншы.

«Можа, сварыцца — гэта беларуская рыса, закладзеная гістарычна?»

«НН»: Вы неяк казалі, што вам незразумела, што робяць дэмакратычныя сілы за мяжой. Дагэтуль так?

ЛВ: А я такое казаў (усміхаецца)? Тое, што робіць офіс Ціханоўскай, абсалютна ясна. Яны ездзяць па свеце, распавядаюць пра сітуацыю, таму што шмат дзе не ведаюць, што ўвогуле адбываецца.

Еўразвяз звяртае ўвагу на Беларусь, калі саджаюць самалёт ці калі на мяжы адбываюцца такія дзікія сітуацыі, як з мігрантамі. «А, дык гэта ж той». А офіс ездзіць і тлумачыць, гэта таксама патрэбна, як бы там хто ні казаў.

«НН»: А да Латушкі, іншых прадстаўнікоў штабоў як ставіцеся?

ЛВ: Я асабліва не сачу. Але хай яны будуць, чаму не? Мне здаецца, было б горай, каб нічога не было, толькі чорная дзірка Беларусь, дзе ўжо няма ні журналістаў, ні актывістаў, нейкія плёткі даходзяць, а тут толькі гастарбайтары беларускія паўсюль.

«НН»: Проста ёсць крытыкі, якія кажуць: што за палітыкі за мяжой, трэба ўсім… 

ЛВ: Вярнуцца і сесці? І што яны маглі б зрабіць? Ясна, што тыя, хто сядзіць, героі. Але тым не менш калі людзі маюць выбар вяртацца і сядзець ці дзейнічаць на іншай тэрыторыі, тут ён, падаецца, адназначны.

Як толькі Ціханоўская пераступіць мяжу, яна адразу паедзе ў турму. І адтуль што? Будзе час ад часу перадаваць допісы, якія будуць стымуляваць грамадства. А некаторыя між іншым скажуць: «Вой, яна сама ўсё выдатна ведала, што яна папёрлася туды».

«НН»: У прапаганды ёсць любімая рыторыка: «Вы хочаце, каб было, як ва Украіне?» А вы хацелі б, як дзе?

ЛВ: Я прыхільнікам заходняга ладу жыцця быў з самага ранняга юнацтва. Таму я хацеў бы, як у цывілізаваным свеце: нармальныя рэформы, развіццё праз шокавую тэрапію, нейкія інвестыцыі.

Можна крычаць, як у Літве ці ў Эстоніі кепска жыць, але ж усё ясна. Ва Украіне ўжо зарплаты і пенсіі такія самыя, як у Беларусі — а з чаго пачыналася. Свае праблемы паўсюль, безумоўна. У нас проста прапаганда толькі тым і займаецца, што гэтыя праблемы замежныя падымае.

Наогул нікому не раю глядзець беларускую прапаганду і аналізаваць нават. Дзеячы прапаганды, на жаль, працуюць на нас — на тых, хто глядзіць і абураецца.

«НН»: На нас — тых, хто па іншы ідэалагічны бок?

ЛВ: Натуральна. А якая ў іх аўдыторыя? Камбайнеры і трактарысты? Ды камбайнер не ведае тых людзей, пра якіх крычаць адтуль. У яго так размаўляе ягоны старшыня калгаса, а тут яшчэ па тэлевізары. Нейкія цёткі-прыхільніцы глядзяць, але іх мала. А асноўная аўдыторыя, я лічу, гэта мы, якія абурыліся і ў твітары распаўсюдзілі. Не варта гэтым упівацца.

 

«НН»: Як думаеце, беларусы змогуць не перасварыцца да таго, як улада зменіцца?

ЛВ: Не, яны ж ужо перасварыліся. На жаль, у дыяспарах мы назіраем, што яны падзяляюцца і варагуюць. Хаця пазітыўны момант, што дыяспары самаарганізаваліся ва ўсіх краінах, там дзе раней яны не высоўваліся і не казалі нават, што яны беларусы.

Чым болей супольнасць, тым болей сваркі і дзялёжкі незразумела чаго. Шкада. Ну можа, навучацца.

У гэтым была моц рэжыму ад пачатку — што беларуская апазіцыя пачала пачкавацца і сварыцца. «Гэта не сапраўдныя змагары, мы сапраўдныя змагары». А рэжым на гэта ўсё глядзіць: «Клас». І толькі падкідвае дроўцаў у полымя. А яны маналітна стаялі: хто там будзе сварыцца? Сельсавет з сельсаветам? 

Можа, гэта беларуская рыса, закладзеная гістарычна? Бо ўсе нашы паразы грунтаваліся на тым, што людзі перасварыліся, не дамовіліся.

«Запамінаюцца дні народзінаў, калі граеш канцэрт»

«НН»: На свой дзень народзінаў вы гралі ў Варшаве. Як наогул узнікла традыцыя з канцэртамі на народзіны?

ЛВ: Не сказаць, што гэта традыцыі. Проста былі ў Варшаве, тут падыходзілі народзіны. І якраз Вайцюшкевіч запрасіў на канцэрт у беларускі бар. Мы падумалі, можна ж барны канцэрт зрабіць. Атрымаліся два запар. Запамінаюцца насамрэч народзіны, калі граеш канцэрт. 

«НН»: З апошніх выступленняў што найбольш запомнілася?

ЛВ: Яны ўсе своеасаблівыя. Звычайна за мяжой не ведаеш кан’юнктуры і прамацваеш. Што там будзе — незразумела. Хаця ў Беларусі калі мы першы тур рабілі ў 2018-м, таксама страшнавата было.

Цяпер першы канцэрт быў у Варшаве, але гэта такі фестывальны. Потым гралі ў Сопаце на плошчы — было вельмі шмат людзей, там гарадская апаратура не давала рады. Потым паехалі па запрашэнні ва Уроцлаў і думалі, можа быць правал невялікі, але там таксама было дастаткова народу… Таму мы ў снежні вырашылі так легкадумна правесці тур у Польшчы, не ведаю, як пойдзе.

«НН»: Як вы сябе фінансава адчуваеце? Павел Аракелян вось музычныя інструменты нядаўна распрадаваў…

ЛВ: Я не бачу розніцы, што ў Менску, што тут. Дома можна было раз на паўгода зрабіць канцэрт вялікі, раз на год тур па Беларусі, але тур не прыносіў вялікіх грошай.

Гэта хутчэй іміджавая рэч, каб не страціць аўдыторыю на месцах, як любяць казаць. У туры вельмі шмат выдаткаў — пераезд, апаратура… Канцэртовае беларускае заканадаўства так зроблена, каб не атрымалася ў цябе шмат зарабляць.

«НН»: У напружаны час лепш пішацца?

ЛВ: Я неяк выйшаў з года 2014 на такую хвалю, што ў мяне няма праблем з натхненнем. Бо ў мяне быў час творчага крызісу, хоць і тады здараліся нейкія эксперыменты. Але цяпер не бачу праблем з тэмамі для песень.

«НН»: А што натхняе?

ЛВ: Гэтая сітуацыя вельмі натхняе, усе нюансы, тое, як яна развіваецца. Беларуская сітуацыя заўсёды натхняла. У нас жа ўвесь час было неспакойна. А калі неспакойна, яно і пішацца. Калі спакойна, таксама пішацца, толькі інакш, больш па-мастацку, можа.

«Былі сур’ёзныя ахвяры, і яны не проста так»

«НН»: Як наогул вам жывецца ў гэты пераломны час? Страшна, цікава?

ЛВ: І цікава, і страшна, і цяжка, як усім. Я ж таксама частка беларускага народу. Бываюць прыступы роспачы. У адрозненне ад масы народу, якая паўстала, я ведаў, да чаго здатныя гэтыя ўлады, што так можа быць і што ахвяры іх не спыняць. У мяне не было ілюзій ніякіх. Але як ты ні рыхтуйся, калі гэта ўсё ўвачавідкі адбываецца, то, канечне, цяжка пераносіць. 

«НН»: Раней у песнях вы называлі Беларусь краінай разбураных замкаў, краінай крывавых дажджоў. Беларусь цяпер — гэта што?

ЛВ: Краіна надзеі вялікай. Раней народ быў дэзынтэграваны, і кожны дбаў пра сваю ячэйку. Кожны быў зацікаўлены, каб пабудаваць кватэру, дом за горадам, машыну купіць. І пакуль яны гэтым займаліся, зусім не звярталі ўвагі на тое, што адбывалася ў грамадстве.

Трымаўся такі негалосны парытэт: улады сабе прымаюць законы, а людзі, пакуль ёсць магчымасць зарабляць, не цікавяцца палітыкай. Мне гэта было дзіўна, а потым я зразумеў, што людзі сабой займаюцца. А потым вочы расплюшчылі: ух ты! Цяпер за тое, за што раней можна было атрымаць у горшым выпадку суткі, сядзеш на тры гады. 

Людзям майго колу, якія даўно гэтую сітуацыю бачылі, было прасцей. А большасці здавалася, што яны проста выйдуць на вуліцы і сістэма адразу абрынецца. Наіўнасць святая.

«НН»: У вашай песні ёсць такі радок: «Але толькі не думай і не кажы мне, што нешта было дарма». Цяпер шмат хто так піша…

ЛВ: Гэта ідыятызм так пісаць. Былі сур’ёзныя ахвяры, і яны не проста так. Народ асэнсаваў і працягвае асэнсоўваць тое, што адбываецца.

Ясна, што ён пакараны жыццём за тое, што столькі часу не заўважаў гэтага працэсу. Але ўсё да лепшага, бо як казаў персанаж «Залатога цяляці» Ільфа і Пятрова, «можа быць, гэта выкупленне, і я выйду з яго ачышчаным».

«НН»: Кажуць, пасля цёмных часоў заўсёды наступаюць светлыя. Але як перажыць цёмныя?

ЛВ: Я вас расчарую: не заўсёды надыходзяць светлыя. Але тут, мне здаецца, гэта немінуча. Нельга на такім узроўні тыраніі доўгі час трымаць краіну. Гэтая самапастка звужаецца. Гэтай уладай зроблены незваротныя памылкі.

Можна было ў любы момант крыху адкруціць нешта і ўлагодзіць. Але праз асаблівасці характару гэта не было зроблена, і ідзе ўсё далей і далей. І я не разумею, як можна кіраваць мільёнамі людзей, якія не толькі не вераць, але яшчэ і ненавідзяць.

Трымацца на адным тэроры — нават некалькі гадоў малаверагодна. Я працую з нейкай тонкай энергіяй, і мне падаецца так.

Для некаторых, канечне, гэта не рэцэпт, але трэба спрабаваць на рэчы, якія не фатальныя, глядзець іранічна.

«НН»: Каханне ратуе? 

ЛВ: Канечне. Гэта заўсёды час для рамантыкі, калі адбываюцца пературбацыі. Мяне здзіўляе, чаму мала пра гэта напісана — можна стварыць шмат драматургічных п’ес, прозы. Тут столькі нюансаў. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
З'явіўся ў продажы раман Сашы Філіпенкі «Крэмулятар»
Вольны Хор сёння дасць канцэрт у падтрымку Украіны
«Цераз лес ідзе цягнік — зайцы едуць на пікнік». Новы мультверш Андрэя Скурко
Naviband прэзентавалі новы сінгл ВІДЭА
Палітыка і грамадства
Прэзідэнт Польшчы: Пасля Бучы з Расіяй не можа быць спраў
У Еўропе і Амерыцы зафіксаваныя 92 выпадкі захворвання на воспу малпаў
ГУБАЗіК пахваліўся затрыманнем двух адмінаў тэлеграм-чатаў. Распавядаем, хто яны
У Полацку плануюць абнавіць кальцавую развязку. Вось два варыянты, як яна можа выглядаць
На волю выйшаў Лявон Халатран
Пасольства ЗША ў Кіеве крэатыўна распавяло ў сацсетках пра беспрэцэдэнтную дапамогу Украіне
Як у розных краінах свету адзначылі Дзень беларускага палітвязня ФОТЫ
Усяго патроху
Рэцэпт на выхадныя. Шведскія фрыкадэлькі ў вяршковым соусе — знакамітая страва скандынаўскай кухні
Даехаць з Мінска ў Батумі: пяць варыянтаў — ад танных да камфортных
Вось 7 простых лайфхакаў, дзякуючы якім ваша сантэхніка будзе блішчэць кожны дзень
Рэцэпт на выхадныя. Шакаладны мус з аліўкавым алеем — далікатная страва для вячэры з гасцямі
​​На поўдні Германіі кошкам забаранілі гуляць на вуліцы пад пагрозай штрафу
«Сведкамі» на вяселлі ў Баранавічах сталі аўчаркі 
Мурашкі ў хаце? Дапаможа агурок
Спорт
Адмова ад беларускасці, рымейк драмы 20-гадовай даўніны, эфектны «камбэк». Чым быў адметны фінал Кубка Беларусі па футболе
Арцём Мілеўскі патлумачыў, што ў кіеўскую тэрабарону не пайшоў з-за прыроднага пацыфізму
Прэзідэнт МАК: Абмежаванні супраць расійскіх і беларускіх спартсменаў — меры па абароне сумленнасці спаборніцтваў
Фаны перамаглі ў вулічнай бойцы, гульцы — на полі! Нямецкі «Франкфурт» разам з неверагоднымі заўзятарамі заваяваў золата футбольнай Лігі Еўропы
Шчанюк Дзмітрыя Баскава і чыстыя сядзенні на стадыёне. Што дзяржрэсурсы пішуць пра беларускі спорт
ФІБА забараніла зборным Беларусі і Расіі ўдзельнічаць ва ўсіх сваіх турнірах
«Арлы» супраць «Джэрс»: чаго чакаць ад сённяшняга фіналу Лігі Еўропы
Здарэнні
У Верхнядзвінску аўтамабіліст ледзь не збіў жанчыну з каляскай на пешаходным пераходзе ВІДЭА
Лабавое сутыкненне ў Рэчыцкім раёне: загінулі двое дзяцей
Літоўскага памежніка падазраюць у атрыманні хабараў ад беларускіх тытунёвых кантрабандыстаў
Брэсцкі гімназіст загінуў, няўдала ўпаўшы з турніка
На вуліцы Сурганава ў Мінску перакулілася «хуткая дапамога»
Апублікавалі фотаробаты падазраваных у забойстве ветэрынара на беларуска-ўкраінскай мяжы
У Докшыцкім раёне ўтапілася двухгадовая дзяўчынка
Карысная інфа
У заходніх раёнах краіны будзе моцны вецер
Будзьце асцярожныя: сёння навальніцы і вятрыска
У ноч на пятніцу чакаюцца замаразкі 
На сераду прагназуюць моцныя дажджы
Здароўе
Вучоныя знайшлі матывацыю для мужчын пазбавіцца ад «піўнога» жывата. І гэта смяротная небяспека
Воспа малпаў у Еўропе. Ці пагражае нам чарговая эпідэмія?
Ці сапраўды для здароўя карысна праходзіць 10 тысяч крокаў штодзень? Не, толькі 7500
Ці дастаткова менш есці, каб пахудзець? Усё не так проста
Мова
Мова наша. Чаму Тыкток лепшы за Цікток?
Мова наша. Ці скланяецца жаночае прозвішча Сапега?
Забралі любімую працу — у адказ пачала размаўляць па-беларуску. Журналістка Таццяна Мацвеева расказала, як перайшла на родную мову
«Беларускую мову не трэба рабіць сэксі — яна ўжо такая». Парады ад тых, хто пачаў размаўляць па-беларуску 
Аўто
На прыгранічных АЗС паднялі цану на дызель, каб зарабіць на замежных фурах. Але пралічыліся 
На памежных АЗС прадаваць дызпаліва будуць у 1,5 разу даражэй
«Масквіч» з бяросты і лыка. Эксперт — аб тым, якая будучыня чакае расійскі аўтапрам пасля сыходу Renault
Эканомія складае тысячы даляраў. Купля і прыгон аўто з Еўропы і ЗША — што варта ведаць
Эканоміка
Ад 29 тысяч даляраў. Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя танныя кватэры Мінска
«Першыя месяцы заробак можа быць 300-400 даляраў». Як стаць айцішнікам у 2022 годзе
Бацька пілуе, сын рэкламуе. Як сям'я з Янова зарабляе на драўляных бочках
«Беларусбанк» адмяняе забароны на пераводы, «Банк ВТБ» не будзе папаўняць рублёвыя ўклады. Важныя змены ў банках 
Меркаванні
«Яны не людзі, а ўкраінскія нацысты». Вось як расійская прапаганда рабіла з Украіны недадзяржаву
«Можна гвалтам прымусіць Улада Бумагу гнаць праўладны кантэнт». Чаму ў Лукашэнкі не ўдасца з піянерамі
Санкцыі на калій здымаць можна, але на ўмовах экспарту праз гандлёвы дом, які будзе кантралявацца Ціханоўскай — незвычайнае меркаванне 
абмяркоўвайце!
Гісторык Акудовіч: «Радзівіл здрадзіў», таму запаўняюць пустку рускім шавінізмам
Гісторыя
У новай кнізе пра Курапаты Якубовіча вінавацяць у подкупе Сяргеенкі
У Сафійскім саборы адкрылася выстава пра старажытны полацкі гандаль
«Хтосьці павінен». У 18 гадоў ён трапіў у Асвенцім. У 24 гады — у камуністычную турму. Выжыў і стаў міністрам
«На вайне не хварэлі доўга — альбо паміралі, альбо папраўляліся»
Як мяняўся фармат і сэнс святкавання 9 Мая ў розныя гады — згадваем з гісторыкам Фрыдманам
Чэшскі Рай. Ад замка да замка: захапляльны маршрут для пешага падарожжа па славянскім паграніччы
«Гэта быў чалавек тыпу Хокінга, якога перспектыва рана памерці змусіла зразумець, наколькі ж жыццё вартае таго, каб яго пражыць». Кім быў і як жыў Мікола Ермаловіч
Культура
Што паглядзець. «Лесвіца» — захапляльная судовая драма з Колінам Фёртам
Вольны Хор сёння дасць канцэрт у падтрымку Украіны
З'явіўся ў продажы раман Сашы Філіпенкі «Крэмулятар»
«Цераз лес ідзе цягнік — зайцы едуць на пікнік». Новы мультверш Андрэя Скурко
Мова наша. Чаму Тыкток лепшы за Цікток?
Naviband прэзентавалі новы сінгл ВІДЭА
«Ляціць, трымціць, невымоўна ззяе на чорнай коўдры родных нябёс мая самотная і нямая, мая адзіная зорка-лёс». Турэмны верш Кацярыны Андрэевай
Навука і тэхналогіі
Навукоўцы ўпершыню знялі чорную дзірку ў цэнтры нашай галактыкі
TikTok становіцца глабальнай сацсеткай нумар адзін. І гэта праблема
Беларускія праграмісты з дапамогай дапоўненай рэальнасці паказалі, як выглядаюць разбураныя расіянамі ўкраінскія гарады
«Цэзар»: Украіна атрымае партыю высокадакладных дальнабойных самаходак
У тым ліку практыкаванні. Беларусы стварылі мабільную праграму для вырашэння мужчынскіх праблем
Японцы прыдумалі палачкі для ежы, якія мяняюць яе смак і так прыносяць вялікую карысць здароўю
«єБайрактар». Як «дзяржава ў смартфоне» дапамагла ўкраінцам вытрымаць удар Расіі 
Каханне і сэкс
Абдымацца раніцай карысна для здароўя. Цяпер гэта пацвердзілі і навукоўцы
Статыстыка: сем'і радзей распадаюцца ў тых парах, якія да шлюбу не жылі разам
Саша Івулін стаў самым сэксуальным мужчынам Беларусі — 2022
Самы сэксуальны беларус — 2022. Галасаванне
«Мы разам. Мы дома». Хто такая Алена Зяленская — першая лэдзі Украіны
Топ-30 самых сэксуальных беларускіх мужчын ад «Нашай Нівы»
«Не трэба хавацца і хаваць». Дзмітрый Кахно адказаў тым, хто хэйціў гарачае фота
Свет
Прэзідэнт Польшчы: Пасля Бучы з Расіяй не можа быць спраў
Рэжысёр Олівер Стоўн, які здымаў фільм пра Пуціна, заявіў, што той хварэў на рак
У Еўропе і Амерыцы зафіксаваныя 92 выпадкі захворвання на воспу малпаў
Расія забараніла ўезд у краіну 963 грамадзянам ЗША, у тым ліку Байдэну і акцёру Фрымену
Пасольства ЗША ў Кіеве крэатыўна распавяло ў сацсетках пра беспрэцэдэнтную дапамогу Украіне
Алена Зяленская не бачыла мужа два з паловай месяцы
Зяленскі: На сёння Украіну абараняюць 700 тысяч чалавек
Галоўнае
На прыгранічных АЗС паднялі цану на дызель, каб зарабіць на замежных фурах. Але пралічыліся 
Прэзідэнт Польшчы: Пасля Бучы з Расіяй не можа быць спраў
У акупаваным Энергадары спрабавалі падарваць самаабвешчанага кіраўніка
Ад 29 тысяч даляраў. Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя танныя кватэры Мінска
ГУБАЗіК пахваліўся затрыманнем двух адмінаў тэлеграм-чатаў. Распавядаем, хто яны
На волю выйшаў Лявон Халатран
«Баімся выйсці наверх». Гісторыі тых, хто да гэтага часу хаваецца ў Харкаўскім метро
Усяго патроху
Беларуская кастынг-дырэктарка: Ёсць пул невыносных людзей, якіх клічуць на здымкі ў апошнюю чаргу
«Першыя месяцы заробак можа быць 300-400 даляраў». Як стаць айцішнікам у 2022 годзе
У Полацку плануюць абнавіць кальцавую развязку. Вось два варыянты, як яна можа выглядаць
Рэцэпт на выхадныя. Шведскія фрыкадэлькі ў вяршковым соусе — знакамітая страва скандынаўскай кухні
Фота / Відэа
Як у розных краінах свету адзначылі Дзень беларускага палітвязня ФОТЫ
Самыя прыгожыя дзяўчаты Белчыгункі ФОТЫ
Апытанка
Самае чытанае
Хто і навошта прыдумаў «пакаяльныя» відэа? Адказвае прадстаўнік ByPol Аляксандр Азараў
Вучоныя знайшлі матывацыю для мужчын пазбавіцца ад «піўнога» жывата. І гэта смяротная небяспека
Дзярждэпартамент ЗША пракаментаваў чуткі аб прыпыненні санкцый супраць беларускага калію
Хто пераможа: Украіна ці Расія? Wall Street Journal апісаў пяць сцэнарыяў заканчэння вайны 
BYPOL апублікаваў новае расследаванне пра агентурную сетку МУС 
Самае лайканае
Украінец, якога вывезлі з Гастомеля ў Беларусь, расказаў, як іх апрацоўвалі ў санаторыі «Чонкі», у тым ліку прадстаўнікі Чырвонага Крыжа
Вадзім Пракоп’еў пра полк «Пагоня»: Каліноўцы прапанавалі нам прадэманстраваць жывучасць у канкурэнтнай барацьбе
BYPOL апублікаваў новае расследаванне пра агентурную сетку МУС 
Ціханоўская Захаду: Голад ці правы чалавека — фальшывая дылема Лукашэнкі
«Было зразумела, што расійскіх салдатаў тут парвуць на ўкраінскі сцяг». Як былы аператар ОРТ далучыўся да батальёна Каліноўскага
Гарачыя тэмы
Ці сапраўды танна жыць у Грузіі? Расказваюць беларусы
ГУБАЗ затрымаў маладога настаўніка гісторыі
«Ляціць, трымціць, невымоўна ззяе на чорнай коўдры родных нябёс мая самотная і нямая, мая адзіная зорка-лёс». Турэмны верш Кацярыны Андрэевай
Украінец, якога вывезлі з Гастомеля ў Беларусь, расказаў, як іх апрацоўвалі ў санаторыі «Чонкі», у тым ліку прадстаўнікі Чырвонага Крыжа
Чаму ў Беларусі забаранілі антыўтопію «1984»? Вы не паверыце ў самую імаверную версію 
Брэсцкі гімназіст загінуў, няўдала ўпаўшы з турніка
«Бачыла акрываўленую шкарпэтку». Як за кратамі аказалася нядаўняя выпускніца школы
«Чому, пане, не на війні?» «Сакратарка Пуціна» парушыла маўчанне пасля вяртання з Лондана
Дачка Пуціна сустракаецца з Зяленскім
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх