«Маша вельмі добра выглядае, — расказаў Аляксандр Паўлавіч штабу Віктара Бабарыкі. — Стройная, працягвае рабіць фізічныя практыкаванні і стала практыкаваць ёгу. Маша кажа, што гэта ёй надае дадатковыя сілы і ўпэўненасць. Марыя ўжо амаль восем месяцаў знаходзіцца ў камеры адна. Яна ад гэтага, скажам так, не ў захапленні, і будзе настойваць, каб гэтае становішча змяніць».
«Маша расцэньвае гэтую сітуацыю не толькі як ціск, але і парушэнне яе правоў. Згодна нават з нашымі законамі, адзіночнае заключэнне з'яўляецца пакараннем. Ёй вельмі не хапае камунікацыі. Вы не ўяўляеце, з якой радасцю яна слухае ад мяне навіны ад родных, блізкіх, сяброў» — кажа Аляксандр Калеснікаў.





