AFP

AFP

Сэйф аль-Іслам Кадафі, якога Міжнародны крымінальны суд абвінаваціў у злачынствах супраць чалавечнасці падчас падаўленьня масавых антыўрадавых пратэстаў у Лівіі ў 2011 годзе, падаў дакументы на поўдні краіны, сказана ў заяве выбарчай камісіі.

Паведамляецца, што сын Кадафі выканаў «усе неабходныя юрыдычныя ўмовы» і атрымаў рэгістрацыйнае пасведчанне ў паўднёвым рэгіёне Сэбха.

Сэйф аль-Іслам Кадафі быў затрыманы ў лістападзе 2011 года пасля адхілення ад улады і забойства яго бацькі, які кіраваў Лівіяй больш за 40 гадоў.

Сэйф быў вызвалены з турмы ў чэрвені 2017 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?