Ірак запланаваў на чацвер першы рэйс для вяртання мігрантаў з Беларусі
Ірак плануе 18 лістапада ажыццявіць першы рэйс для вяртання на радзіму грамадзян, якія спрабуюць прарвацца ў Еўропу з беларускай мяжы, паведаміла ria.ru.
Раней Ірак прыпыніў прамое авіязлучэнне з Беларуссю і адклікаў дазвол на працу ганаровага консула Беларусі ў Багдадзе.
Таксама паведамляецца, што пасольствы Ірака ў Маскве і Варшаве каардынуюць намаганні па вяртанні ў Ірак мігрантаў, якія жадаюць зрабіць гэта добраахвотна.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ