Фота з Depositphotos.com

Фота з Depositphotos.com

Міністр абароны Вялікабрытаніі, які праз месяц пакідае пост, папярэджвае, што НАТА мусіць быць гатовае да вайны з Расіяй, хаця не думае, што Пуцін хоча менавіта фізічнага канфлікту. За тыя восем год, якія Картэр займае пасаду міністра, пагроза з боку Расіі ў рэгіёне сур’ёзна вырасла.

Ліз Трас, міністр замежных спраў Брытаніі, прасіла на гэтых выходных Пуціна ўмяшацца ў «ганебны штучна створаны мігранцкі крызіс» на мяжы Беларусі і Польшчы.

Былы агент МІ6 (сакрэтная выведка пры Міністэрстве замежных спраў Брытаніі) Крыстафер Сціл заявіў нядаўна, што кіраўніцтва Расіі лічыць, нібыта яны ў стане вайны з Брытаніяй і яе саюзнікамі. 

Каментуючы гэтую заяву, Картэр сказаў, што ён у цэлым згодны з апісаннем сітуацыі.

«Пытанне, вядома, у тым, што разумець пад вайной, і я як жаўнер разумеў бы хутчэй пад словам вайна — сапраўдны бой ці сутыкненне, але не думаю, што яны [Масква] хочуць гэтага. Думаю, яны хочуць паспрабаваць дамагчыся сваіх мэтаў больш тонкім шляхам».

Картэр патлумачыў BBC, што значыць гібрыдная гульня з боку Расіі: яны дэзынфармуюць людзей, а гэта ў сваю чаргу дэстабілізуе сітуацыю.

І выпадак з мігрантамі, якіх штурхаюць перайсці мяжу з ЕС — класічны прыклад такой гульні.

Новае абвастрэнне на мяжы: што не так з аргументамі лукашэнкаўцаў? 

Небяспечны крызіс на Балканах: яшчэ адна магчымасць новай вайны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0